У што гуляла шляхта? Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.


Sarmat

Як адпачывала шляхта? Піры, паляванні, карнавалы? Не толькі. Быў цэлы шэраг «настолак», якія скаралі як палацы Радзівілаў, так і сядзібы засцянковай шляхты. Шахматы, шашкі, даміно, карты, тагачасныя аналагі «кракадзіла» і г. д.

Як і ў што гулялі? Як да гэтага ставілася царква? А жанчынам — можна? Як прагульвалі капіталы ды — узбагачаліся за адну ноч?

Расказвае вядоўца праекта «Сармат», акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання Васіль Калач.


Папярэднія выпускі гістрачынага серыяла «Сармат» глядзіце па спасылцы.

Глядзіце гістарычны цыкл «Сармат», дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах пад відэа, дасылайце нам свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту thebudzma@gmail.com або ў тэлеграм-бот @BudzmaSuviaz_Bot.

Новыя серыі відэапраекта «Сармат» будуць выходзіць на нашым ютуб-канале штопятніцу. Падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.