Навошта шляхце гербы? Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.


Sarmat

Герб шляхціча — персанальны знак якасці. Яго памяталі, цанілі, перадавалі па спадчыне. «Трубы», «Ліс», «Яніна», «Корвін» — гэтымі знакамі маглі валодаць дзясяткі і нават сотні родаў, нават не ведаючы, што яны не радня. Тады ў чым сэнс? Як так атрымалася? Чаму праз гербы спрачаліся і браталіся? Навошта іх ускладнялі дадатковымі дэталямі? Што такое «Кніга хамаў»?

Пра міфы і рэальнасць фамільнай геральдыкі нашых продкаў распавядаем у гэтай серыі.



Папярэднія выпускі гістрачынага серыяла «Сармат» глядзіце па спасылцы.

Глядзіце гістарычны цыкл «Сармат», дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах пад відэа, дасылайце нам свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту thebudzma@gmail.com або ў тэлеграм-бот @BudzmaSuviaz_Bot.

Новыя серыі відэапраекта «Сармат» будуць выходзіць на нашым ютуб-канале штопятніцу. Падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.