• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.05.2022 | Гісторыя

Саюз зняважаных

Як Савецкая Расія ўласнымі рукамі ўмацавала Германію, чаго каштавала свету крыўда двух хаўруснікаў і навошта немцам спатрэбілася сяброўства з СССР?


Пакрыўджаная нацыя

Палітычная сітуацыя пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў Еўропе змянілася карэнным чынам. Уплывовыя раней Германія і Расія былі адкінуты на задворкі еўрапейскай палітыкі. Рэвалюцыі, якія адбыліся ў гэтых краінах на хвалі антываеннага пратэсту, вельмі моцна ўразілі кіроўныя колы еўрапейскіх дзяржаў. Пытанне, што рабіць далей з Расіяй і Германіяй, стала адным з дамінантных фактараў у міжнародных адносінах, і без яго рашэння ўжо не магло ісці гаворкі аб дасягненні больш-менш устойлівага міру ў Еўропе.

01.jpg
«Падпісанне Версальскай дамовы 28.06.1919 года». Карціна Уільяма Орпэна

Абвяшчэнне аб стварэнні польскай дзяржавы на Версальскай канферэнцыі ўзвяло непераадольную сцяну паміж Германіяй з аднаго боку і Польшчай і яе галоўным саюзнікам Францыяй з іншага. Пачуццё пагрозы з боку новага суседа, пакрыўджанага за падзелы сваёй дзяржавы ў мінуўшчыне, які раптам апынуўся ў 100 км ад Берліна, з самага пачатку выклікала ў Германіі атмасферу недаверу і прыхаванага страху. Не дадалі спакою нямецкаму грамадству і рашэнні Версальскай мірнай канферэнцыі.

У выніку стварэння Данцыгскага калідора краіна апынулася падзеленай на часткі — Усходняя Прусія аказалася адрэзанай ад астатняй Германіі. Больш за два мільёны немцаў трапілі пад польскае кіраванне, якое было для большасці мясцовага нямецкага насельніцтва вельмі зневажальным. Палова з іх — амаль мільён — вярнулася ў Германію і папоўніла шэрагі не задаволеных вынікамі вайны слаёў грамадства. Усё гэта зрабіла яшчэ больш рэзкай шматгадовую ўзаемную непрыязнасць паміж двума народамі, узмацнёную ў дадатак распаўсюджаным сярод немцаў пачуццём сваёй нацыянальнай перавагі над палякамі, якое, у сваю чаргу, выклікала вострае абурэнне сярод апошніх.

Данцыгскі калідор моцна ўразіў нямецкае грамадства, ён дамінаваў у грамадска-палітычнай думцы і нават у перыяд глыбокага крызісу, які абрынуў эканоміку Германіі пасля вайны, народ быў заўсёды адзіны ў сваім патрабаванні яго ліквідацыі і злучэнні тэрыторыі Усходняй Прусіі з астатняй часткай краіны. Але калідор быў для Польшчы адзіным выхадам у навакольны свет, а таму жыццёва ёй неабходны.

Пагражальны характар узаемаадносіны Германіі і Польшчы набывалі ў сувязі з Верхняй Сілезіяй, якая для немцаў была другім Рурам. Па ўмовах Версальскай дамовы, яе лёс і прыналежнасць павінны былі быць вырашаны шляхам плебісцыту, г. зн. усенароднага галасавання. На плебісцыце, праведзеным 20 сакавіка 1921 г., па выніках галасавання 40% тэрыторыі Верхняй Сілезіі было далучана да Польшчы, а 60% — да нямецкай дзяржавы.

Але да Польшчы адышлі самыя развітыя раёны, дзе размяшчалася асноўная маса руднікоў, шахт і заводаў. Такі падзел выклікаў новы выбух абурэння ў Германіі. Немцы былі глыбока абражаныя гэтай «ганебнай палітычнай здзелкай». Чарговы раз яны адчулі сябе і сваю дзяржаву палітычнай нікчэмнасцю, якую ніхто не збіраецца прымаць ва ўлік.

Рапала. Канферэнцыя пасярод канферэнцыі

6 студзеня 1922 г. на паседжанні Вярхоўнай Рады Антанты было прынята рашэнне аб скліканні міжнароднай канферэнцыі па аднаўленні эканомікі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. 7 студзеня Італія перадала Савецкаму ўраду запрашэнне на міжнародную канферэнцыю ў Генуі. На наступны дзень бальшавікі адказалі згодай. Падобнае запрашэнне атрымала і Германія. 10 красавіка 1922 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё Генуэзскай канферэнцыі. Савецкая дэлегацыя правяла некалькі сустрэч з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў. Ёй быў уручаны мемарандум экспертаў, які выстаўляў перад савецкім урадам шэраг умоў для аднаўлення нармальных адносін. Яны зводзіліся да наступных патрабаванняў: выплата савецкім урадам усіх царскіх даўгоў, вяртанне нацыяналізаванай уласнасці або адпаведнага ўзнагароджання былым уласнікам, стварэнне асаблівага рэжыму для замежнікаў у Расіі, які выключаў іх з-пад юрысдыкцыі савецкага заканадаўства. Зразумела, што большасць з іх былі для бальшавікоў абсалютна непрымальнымі, але сама гэтая актыўнасць выклікала моцную трывогу ў немцаў, якія баяліся, што дзяржавы Антанты хочуць падмануць Германію і падпісаць сепаратны дагавор з савецкім урадам. Пераканаўшыся ў поўнай няўступлівасці заходніх дэлегацый у дачыненні да сваіх прапаноў, немцы вырашылі самі дагаварыцца з Саветамі. Бальшавіцкія дыпламаты аказаліся значна больш дагавораздольныя ды схільныя да кампрамісаў, таму ўжо 16 красавіка 1922 г. у прыгарадзе Генуі, мястэчку Рапала, дзе недалёка адзін ад аднаго пражывалі германскія і савецкія дэлегаты, была падпісана двухбаковая дамова.

Дагавор прадугледжваў аднаўленне дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі; абедзве дзяржавы адмаўляліся ад прэтэнзій па кампенсацыі ваенных расходаў; Германія здымала ўсе пытанні ў сувязі з нацыяналізацыяй прадпрыемстваў германскіх грамадзян; абодва бакі абавязаліся выконваць у адносінах паміж сабой прынцып найвялікшай спрыяльнасці. Дагавор быў падпісаны германскім міністрам замежных спраў Вальтарам фон Ратэнаў і народным камісарам замежных спраў Савецкай Расіі Георгіем Чычэрыным.

Bundesarchiv_Bild_183-R14433,_Vertrag_von_Rapallo.jpg
Прадстаўнікі савецкага і нямецкага бакоў у Рапала: Карл Ёзэф Вірт, Леанід Красін, Георгій Чычэрын і Адольф Іофе. Фота з сайту wikipedia.org

Краіны станавіліся калі і не саюзнікамі, то партнёрамі ў дачыненні да краін-пераможцаў, іх яднала не ўзаемная сімпатыя адзін да аднаго, а банальная барацьба за выжыванне.

Аб’ява аб падпісанні дамовы выклікала выбух абурэння сярод прадстаўнікоў заходніх дзяржаў. Германію аб’явілі злачынкай. На наступны дзень у адрас Германіі быў накіраваны пратэст, падпісаны прадстаўнікамі Англіі, Францыі, Італіі, Японіі, Бельгіі, Чэхаславакіі, Польшчы, Югаславіі, Румыніі і Партугаліі. Канферэнцыя знаходзілася на мяжы зрыву. Аднак прэм’ер-міністру Вялікай Брытаніі Лойд-Джорджу ва ўласцівай яму манеры ўдалося авалодаць сітуацыяй і давесці канферэнцыю да лагічнага канца, і 19 траўня 1922 г. яна завяршыла сваю працу.

Падпісанне Рапальскай дамовы ўмацавала міжнароднае становішча Германіі і Савецкай Расіі. Гэта добра разумеў шэраг найвышэйшых дзяржаўных дзеячаў Германіі. Гэтыя дзеячы лічылі, што чым мацней і глыбей будуць эканамічныя сувязі з Расіяй, тым мацней будуць пазіцыі на Захадзе і тым згаворлівей заходнія краіны будуць у дачыненні да Германіі. Магчымасць забяспечыць германскую індустрыю савецкай сыравінай, харчаваннем і нафтай рабіла яе менш залежнай у эканамічным плане ў адносінах з заходнімі дзяржавамі. Рапальскі дагавор паказаў жывучасць ідэі аднаўлення гандлёвых адносін з Расіяй сярод германскіх эліт. Акрамя таго, германскія прамыслоўцы і палітычныя дзеячы спадзяваліся, што ў далейшым Расію можна будзе ператварыць у сыравінны прыдатак германскай эканомікі.

Генерал фон Сект. Таемны выратавальнік германскай арміі

Афіцыйныя дыпламатычныя адносіны паміж Берлінам і Масквой былі перапынены з 1918 г., але некаторыя кантакты ўсё ж такі захаваліся і нават працягвалі развівацца. Іх падтрымліваў, галоўным чынам, генерал Ганс фон Сект (1866–1936), які з’яўляўся камандуючым рэйхсвера (узброеных сіл Веймарскай рэспублікі) у 1919–1926 гг. Урад Веймарскай рэспублікі ўсклаў на яго адказную задачу — любым шляхам пазбегнуць поўнага раззбраення германскай арміі і, калі ўдасца, захаваць яе баяздольнасць. Адзіную магчымасць для гэтага прадстаўляла Савецкая Расія, з якой фон Сект дамовіўся таемна рыхтаваць афіцэраў для будучых узброеных сіл Германіі на яе тэрыторыі. Галоўным чынам, гэта мусілі стаць будучыя лётчыкі і танкісты, якія падпадалі пад забарону па Версальскай дамове. Таксама ўдалося дамовіцца аб тым, каб стварыць у Расіі прадпрыемствы па вытворчасці саміх танкаў ды самалётаў, а праз нейкі час і іншых відаў узбраення. Фон Сект разлічваў, што расійска-германскае супрацоўніцтва ў гэтай справе прывядзе ў канчатковым выніку да фармавання паўнавартаснага ваеннага саюза дзвюх дзяржаў, які з цягам часу дапаможа аднавіць расійска-германскія межы ўзору 1914 г. Падобны саюз, па меркаванні фон Секта, дазволіў бы развязаць Германіі рукі на Захадзе. Германскія генералы, якія засталіся амаль беспрацоўнымі пасля паразы Германіі ў сусветнай вайне, былі моцна натхнёныя перспектывай аднаўлення германскага рэйхсвера з дапамогай Расіі.

Hans-von-SEECKT.jpg
Генерал Ганс фон Сект. Фота з сайту invoen.ru

Перамовы аб стварэнні гэтых прадпрыемстваў пачаліся ў пачатку 1920-х, яшчэ да Рапальскай дамовы. Іх распачаў з Берлінам савецкі дыпламат Леанід Красін, які да вайны працаваў у нямецкіх фірмах і лічыўся сваім чалавекам у буйным германскім бізнесе. У верасні 1921 г. ён зрабіў даклад аб выніках перагавораў Леніну, які адобрыў ідэю прадастаўлення зямлі для будаўніцтва нямецкіх ваенных заводаў на тэрыторыі Савецкай дзяржавы, але прапанаваў ажыццявіць іх пад выглядам канцэсій. Генерал фон Сект правёў перамовы з Карлам Радэкам, вядомым прадстаўніком Камінтэрна і даверанай асобай Леніна. У выніку перамоваў у Германіі была створана асаблівая група «Р» (Расія), якая павінна была актыўна займацца супрацоўніцтвам паміж рэйхсверам і Чырвонай Арміяй. Рэалізацыя гэтых планаў, зразумела, азначала ліквідацыю Польшчы як самастойнай дзяржавы. Менавіта гэтую краіну фон Сект лічыў галоўным ворагам Германіі на ўсходзе.

Для Германіі адкрыліся шырокія савецкія рынкі і багатыя крыніцы сыравіны. Яна змагла паспяхова процідзейнічаць антыгерманскай палітыцы Францыі і развіваць гаспадарку без нагляду з боку заходніх дзяржаў. Савецкая Расія прадстаўляла сабой велізарны, практычны бязмежны рынак для германскіх прамыслоўцаў. Аб’ём гандлю Савецкай Расіі, а пазней і СССР з Германіяй павялічваўся аж да канца 1930-х. Галоўным пунктам у савецкім імпарце з Германіі з’яўляліся машыны і абсталяванне. У 1932 г. яны складалі 47% усяго германскага экспарту ў краіну. У германскім экспарце вываз тавараў у СССР займаў у 1928 г. 3,3%, а ў 1932 г. — 10,9%. У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929–1933 гг. пастаўкі на савецкі рынак дапамаглі выратаваць германскую прамысловасць і банкі ад поўнага спусташэння. Германія займала галоўнае месца ў атрыманні канцэсій у Савецкім Саюзе. Па стане на 1928 г. на яе долю прыпадала 31 канцэсія з агульнай колькасці ў 97.

Леанід Красін.jpg
Леанід Красін. Фота з сайту gettyimages.com

Фон Сект здолеў пераканаць канцлера Ёзэфа Вірта даць яму неабходныя фонды для пабудовы ваенных заводаў у Расіі. Гэта дазволіла яму прыцягнуць для рэлізацыі сваіх планаў буйныя германскія капіталы. У Філях пад Масквой авіяцыйная карпарацыя «Юнкерс» пабудавала вялікі авіяцыйны завод па вытворчасці самалётаў. Фірма «Фрэйбург» атрымала канцэсію на нарыхтоўку лесу, канцэрн «Крупа» атрымаў канцэсіі на Кубані. Паступова цэлая серыя заводаў па вытворчасці ад гузікаў да танкаў дзейнічала ў Расіі. Нараўне з уласнымі інтарэсамі, германскія прадпрымальнікі ажыццяўлялі планы фон Секта па ўсталяванні трывалага ваенна-эканамічнага падмурка будучага ваеннага саюза. Актыўную дапамогу аказвала міністэрства замежных спраў Германіі. Быў створаны Усходні аддзел, які ўзначаліў Адольф «Аго» фон Мальтцан (1875–1927), які стаў галоўным рухавіком палітыкі збліжэння з Савецкай Расіяй.

Ago_Von_Maltzan.jpg
Адольф фон Мальтцан. Фота з сайту de.wikipedia.org.

Пад выглядам прадастаўлення канцэсій у Саратаве немцамі быў пабудаваны хімічны завод па вытворчасці атрутных рэчываў і пораху. Частка яго прадукцыі ішла на патрэбы Чырвонай Арміі, а частка прызначалася для будучага германскага войска. У Казані быў пабудаваны танкавы завод, а ў Ліпецку — авіяцыйны. У Самары і Ліпецку створаны авіяцыйныя вучэльні, дзе ў парушэнне Версальскай дамовы праходзілі падрыхтоўку нямецкія ваенныя лётчыкі, будучыя асы Другой сусветнай вайны. Сярод іх быў і будучы рэйхсміністр авіяцыі Герман Герынг.

Прыбліжэнне катастрофы Галоўным апанентам «рускай» партыі ў Германіі стала група з буйных германскіх прамыслоўцаў і фінансістаў, якія спадзяваліся аб’яднаць Еўропу пад сваёй эгідай і стварыць аб’яднаны саюз «цывілізаваных» дзяржаў супраць пагрозы бальшавізму. Кіраўніком і натхняльнікам гэтай палітычнай групы быў генерал Макс Гоффман, чалец германскай дэлегацыі на перамовах у Брэст-Літоўску і ў Камп’енскім лесе. Разам з вядучым германскім фінансістам Арнольдам Рэхбергам яны рабілі энергічныя захады для палітычнага, ваеннага і эканамічнага аб’яднання ўсёй моцы заходніх краін у барацьбе супраць агульнага ворага — бальшавіцкай Расіі. Да гэтай групы адзін час прымыкаў і генерал Людэндорф, які сумесна з Гоффманам распрацоўваў планы аб’яднання Еўропы. Але смерць Гоффмана ў 1927 г. і супярэчнасці з заходнімі дзяржавамі зрабілі немагчымым ажыццяўленне гэтай ідэі.

 Max_Hoffmann_(3).jpeg
Генерал Макс Гоффман. Фота з сайту wikipedia.org

Такім чынам, супрацоўніцтва Германіі з Расіяй працягвалася і з кожным годам толькі ўсё больш узрастала.

Бальшавіцкі ўрад, згодна з абавязкамі, прынятымі на сябе ў Рапала, зрабіў усё ад яго залежнае, каб дапамагчы Германіі аднавіць былую моц яе арміі і флоту. Праз паўтара дзесяцігоддзі вынікі гэтага супрацоўніцтва зробяцца для ўсіх відавочнымі і прывядуць да тых катастрафічных наступстваў, аб якіх зараз мы ўсе добра ведаем.

І адным з галоўных ахвяр гэтай агульнаеўрапейскай катастрофы стане сам Савецкі Саюз.

Ілля Дняпроўскі, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

#CашаТут. Канцэрт да 50-годдзя Кулінковіча ў «Графіці» (фотарэпартаж)

18 траўня ў Варшаве адбыўся канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча, дзе вядомыя беларускія музыкі выконвалі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як стаць харызматычным?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое харызма і ці можа быць харызматычным абсалютна кожны чалавек.  ...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Мастацтва

Марта Шматава: «Чорныя спісы немінуча прыводзяць да стагнацыі ў мастацтве»

З 12 мая па 12 чэрвеня ў Мінску праходзіць традыцыйны фестываль мастацтва «Арт-Мінск». На жаль, яго адкрыццё...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Сёння Дзень палітвязня. Дзе пройдуць акцыі салідарнасці

Праваабаронцы абралі дату Дня палітвязня ў Беларусі невыпадкова. 21 траўня — гадавіна смерці ў калоніі палітзняволенага...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    #CашаТут. Канцэрт да 50-годдзя Кулінковіча ў «Графіці» (фотарэпартаж)
    Грамадства
    Як стаць харызматычным?
    Культура Грамадства Мастацтва
    Марта Шматава: «Чорныя спісы немінуча прыводзяць да стагнацыі ў мастацтве»
    Грамадства Замежжа
    Сёння Дзень палітвязня. Дзе пройдуць акцыі салідарнасці
    Гатуем з «Будзьма!»
    Жур з каўбаскамі і дрэўнавушкамі. Гатуем разам з «Будзьма»
    Гісторыя Літаратура
    Без намёкаў. Як нацысты змагаліся з «няправільнай» літаратурай
    Грамадства Краіна
    Прысуд журналістам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Журналістка Кацярына Андрэева ў турме пачала пісаць вершы
    Грамадства Музыка
    Новы сінгл «Мары» ад NAVIBAND для тых, хто быў вымушаны пакінуць свой дом
    Грамадства
    Крокі, малюнкі, ежа. Што ратуе, калі зусім цяжка — праверана на сабе
    Культура Грамадства Беларуская мова Краіна
    Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
    Грамадства Беларусы свету
    Уладальнік арт-паба «Торвальд»: «Дзяўчына з Бучы, якая ў нас хавалася, на знак удзячнасці беларусам назвала дачку Алесяй»
    Культура Грамадства
    Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка першая
    Грамадства
    Дзеці і Вялікая Айчынная. Чаму «Беларусьфільм» амаль не здымаў мультфільмы пра вайну

Афіша

  • 21.05 — 20.05

    Прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы» ў Берліне

  • 21.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 21.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 21.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 21.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 21.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 21.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 21.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM