У творчага дуэта Светы Бень і Галі Чыкіс выйшла новая песня — «Сгусток блесток». Кампазіцыя нагадавае ўсім нам пра важную працу — «унутранае ззянне кожнага нават у зусім неспрыяльных умовах».
«Біялюмінісцэнцыя — гэта хімічная рэакцыя, якая дазваляе жывым арганізмам свяціцца. І адбываецца яна часцей за ўсё ад знешняга раздражнення. Напэўна, гэта адзін з лепшых прыкладаў, які дае нам прырода. Чым мацней навакольнае асяроддзе гэтае раздражненне на цябе аказвае, тым ярчэй ты свецішся! І спрабуеш што б там ні было захаваць гэтае ззянне. І не забываць аб ім, як і пра важную працу, якую ніхто акрамя цябе не зможа зрабіць.
Гэтую песню мы прысвячаем тым хто часам не знаходзіць больш сілы ззяць. І тым, хто ніколі не забывае іскрыцца, як згустак самых яркіх бліскавак, пераадольваючы ўсе раздражняльныя фактары навакольнага асяроддзя», — напісала Света Бень пра песню на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Песню можна паслухаць на Youtube і набыць з эксклюзіўным інструментальным бонусам на Bandcamp.