Грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” пачынае прэзентацыйны тур новага рамана Артура Клінава “Шалом”. Тур пройдзе па Беларусі пад назвай “Шалом у кожны дом!”
Што такое беларуская літаратура сёння? Абавязковая школьная праграма? Аўтары, мала вядомыя шырокаму грамадству? Наклады 500-1000 асобнікаў? Кола людзей, гатовых чытаць па-беларуску, — сотня тысяч чалавек?
Мы кажам: не! Беларуская літаратура сёння — гэта бура і націск! Яркія аўтары! Агрэсіўны маркетынг! Тэксты, у якіх адказы на актуаліі нашага часу!
Беларуская літаратура заўтра — гэта наклады на дзясяткі тысяч асобнікаў! Аўтары, якіх ведае ўся краіна! Аўдыторыя чытачоў — 10 мільёнаў, уся Беларусь!
Будзьма чытаць па-беларуску!
Першая прэзентацыя рамана Артура Клінава “Шалом” адбудзецца заўтра, 24 лютага, у Горадні ў галерэі “Крыга” (вул. Савецкая, 3). Пачатак а 17-й гадзіне.
Будзьма беларусамі! Горадня! Шалом!
Тэгі: Горадня