Супраць затрыманай былой журналісткі Ларысы Шчыраковай распачалі крымінальную справу

Пра гэта паведамляе «Р*д*ё Св*б*д*».


435.jpg

Супраць былой гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Санкцыі артыкула — да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Акалічнасці крымінальнай справы пакуль невядомыя.

Нагадаем, Ларысу Шчыракову затрымалі 6 снежня, а яе 16-гадовага сына адправілі ў прытулак. Родным арыштаванай сына не аддалі, матывуючы гэта тым, што падлетка могуць перадаць «законнаму прадстаўніку» — бацьку. Ён жыве ў Новасібірску (Расія) і мае намер прыехаць у Гомель.