Апошнім часам з цікавасцю сачу на старонках “Звязды” за дыскусіяй на тэму ўвядзення ў школах прадмета рэлігійнай культуры. Можна з разуменнем паставіцца да абмеркавання на тэму відавочных праблем, звязаных з тым, хто і як можа выкладаць гэты прадмет. Аднак варты ўвагі сам спосаб дыскусіі праціўнікаў увядзення ў школах рэлігійнай адукацыі. Якія іх уяўленні пра хрысціянства і на чым грунтуецца аргументацыя супраць рэлігійнай адукацыі ў школе ўвогуле.