Апошні дзень прыёму заявак — 25 кастрычніка. Навучанне будзе працягвацца з лістапада 2022 г. па май 2023 г., заняткі будуць праходзіць па суботах.
Навучанне — бясплатнае, сустрэчы будуць праходзіць анлайн, таму краіна пражывання неістотная. Узрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў.
Чаму варта падаць заяўку?
Падчас лекцый гаворка будзе ісці пра найлепшыя тэксты сусветнай літаратуры, а на практычных навучэнцы паспрабуюць напісаць не горшыя за іх — свае. Вопытныя выкладчыкі і ўважлівыя крытыкі дапамогуць зразумець, як пішацца добрая літаратура ў самых розных жанрах і што такое насамрэч «валодаць словам».
Курс будзе цікавы не толькі паэтам і празаікам, але і ўсім людзям, якія хочуць практыкавацца ў напісанні тэкстаў. Таксама запрашаюць блогераў, журналістаў, эсэістаў, перакладчыкаў — атрыманыя ў Школе навыкі сто працэнтаў прыдадуцца вам у будучыні!
Заяўка павінны ўключаць:
уласны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;
матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе;
спіс з 5-10 кніг ці прозвішчаў аўтараў, якія на вас паўплывалі найбольш.
Узоры твораў, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце на паштовую скрыню shkolapismennika2022@gmail.com разам адным файлам у фармаце .doc.