У Беларусі з 1 верасня ўводзяць розныя школьныя дзённікі для хлопчыкаў і дзяўчынак

У Беларусі з 1 верасня ўводзяць розныя школьныя дзённікі для хлопчыкаў і дзяўчынак.


88.jpg
cadelta.ru

У Беларусі ўзгаднілі ўзоры вокладак дзённікаў школьнікаў на 2022/2023 навучальны год, – паведамляе mogilev.online са спасылкай на сайт Міністэрства адукацыі.

Вокладкі дзённіка традыцыйна выкананы ў светла-блакітным колеры, на іх размешчаны сцяг і герб Беларусі, а таксама выява плошчы Перамогі ў Мінску.

На адваротным баку вокладак дзённіка знаходзяцца кантакты Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі. Адрозніваюцца дзённікі для хлопчыкаў ад дзённікаў для дзяўчынак невялікай дэталлю. На адваротным баку адных ёсць карцінка з дзяўчынкай і сабакам, а на другой — хлопчык з сабакам.

Дзённік можна купіць як на беларускай, так і на расейскай мове.

89.jpg

90.jpg