• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.01.2022 |

Шлях Беларусі наканаваны стыхіяй лясоў і балота

Балота для беларусаў спрадвеку было не толькі неад’емнай часткай рэальнасці, але і крыніцай непаўторнай міфалогіі. Лічылася, што ў кожным балоце чорт жыве, а ў самым багністым можна сустрэць кадука — найстарэйшага злога духа, піша «Зялёны партал».


80.png
Хутар сярод палескіх балот у 1920-я гг. Малюнак Генрыка Узембла

Пры гэтым дабрабыт беларуса поўніўся з прыродных дароў: ягадаў, рыбы і дзічыны, а балотны мох быў абавязковым канструкцыйным элементам пры будаўніцтве хаты.

Калі ў паўночных народаў, кшталту эскімосаў ці саамі існуюць дзесяткі словаў для абазначэння снега, то у беларускай мове акрамя знакамітай дрыгвы з’явілася велізарная колькасць адценняў балота: «аддыхля» — грузкае балота; «адхлань» — чорная бездань глыбокіх сцекавых крыніц сярод багны; «алёс» — нізкая мясціна, якая зарасла кустоўем; «амшара» — махавое балота з кустамі, дрэвамі і азярцом; «аржа» — балота з вадой, якая мае вокіслы жалеза; «асошкі» — гразкае балота, якое высыхае летам; «бубен» — мяккае балота, якое гойдаецца і выгінаецца, калі ідзеш праз яго; «жыраво» — дрыгва з крыніцай.

Пры гэтым балота з’яўлялася месцам паратунку, якое ў крывавым ХХ стагодзі неаднаразова выкарыстоўвалася беларусамі. У аповесці Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца» галоўная гераіня разважае над тым, што баіцца прыходзіцца там, дзе людзі, дарогі, варта, праверка дакументаў і паліцыя, а ў скрозь бязлюдным балоце — усё хоць, можа, і малапрыемнае для падарожніка, затое зусім бяспечнае.

Да сярэдзіны ХIX стагоддзя больш за чвэрць тэрыторыі Беларусі займалі балоты. Любы беларускі шлях мог пахваліцца наяўнасцю вялікай колькасці грэбляў — штучнага насціла з бярвенняў ці галля для праезду праз балота. Іх пераадоленне ўспрымалася як небяспечная прыгода, якая была даспадобы толькі авантурным людзям.

У апошнія дні існавання зімніка, ўвесну падарожнікі знаходзіліся ў найбольшай небяспецы. Такое вясенняе падарожжа, здзейсненае ў 1810-х гадах яскрава апісала ў сваіх успамінах Ева Фялінская, дваранка-літаратарка з Мінскай губерніі:

«Мой муж спадзяваўся да крыгаходу праехаць праз Пінскія і Мазырскія балоты, што значна скарачала шлях. Вакол усё было яшчэ засыпана снегам, але ён ужо размяк і пад конскімі капытамі ператвараўся ў калатушу. З кожным кіламетрам дарогі снег усё больш плавіўся пад промнямі вясновага сонца і толькі абледзянелая каляіна дарогі паказвала нам шлях сярод бязмежных водаў, у якія зліваюцца ручайкі талай вады ад снежных гурбаў.

81.png
Падарожжа праз адлігу ў 1890-я гг. Малюнак Юл’яна Фалата

Праехаўшы вёску Дзяніскавічы — любімую паляўнічую рэзідэнцыю князёў Радзівілаў, мы развіталіся з апошнімі сухімі пагоркамі, якія сустракаліся нам сярод балот. Дзяніскавічы — гэта апошняе паселішча, куды ў любую пару года можна дабрацца, упэўнена ставячы нагу на зямлю.

Далей дарога на Валынь вядзе праз акіян балот, які мясцовыя жыхары называюць Вялікі і Малы Грычын. Гэта рай качак і майго дзядзькі-заўзятага паляўнічага, які знікаў тыднямі ў гэтым каралеўстве птушыных. Улетку ж Грычын ператвараецца ў цытадэль, недаступную для вандроўкі.

Адзіна мясцовыя жыхары, добра дасведчаныя аб глыбіні бродаў, нібы трымаюць ў руках нябачную нітку Арыядны, калі выпраўляюцца ў балота і пракладаюць сабе шлях скрозь яго.

Тут няма высокіх і прамых як свечкі соснаў, і толькі верхавіны кустоў выглядаюць са снягоў і воды. Тут кожны крок пройдзенага шляху — гэта трыўмф над прыродай, а нашы адзіныя спадарожнікі — процьмы птушак, якія кружаць над намі.

Шкарлупіны лёду прагінаюцца пад палазамі саней. У канцы сакавіка прырода не жартуе і дзень-два падзяляюць ад катастрофы. Пачаўшы рух праз балоты, ты не можаш у выпадку няўдачы з’ехаць на паштовы тракт, і з кожнай гадзінай вады вакол прыбывае. Толькі пасля пераправы ў Кажан-Гарадку праз раку Прыпяць замянілі мы палазы саней на колы і ўздыхнулі спакайней».

82.png
Пераправа праз раку напачатку ХХ ст.

Разважаючы двесце гадоў таму пра будучыню Палесся Ева Фялінская прадказала, што Палессе апранецца ў адзенні цывілізацыі: з’явяцца каналы, якія пераўтвораць гэты некрануты куток.

Чалавечая натура заўсёды выкарыстоўвала прыродныя багацці як рэсурс, які з цягам часу абменьваўся на матэрыяльны здабытак: драўляныя хаткі пераўтворацца ў палацы, але тая разнастайнасць і багацце рыбы, дзічыны і ягад знікне.

Цяжка адказаць ці ўжо адбыўся раўнаважны гэты абмен, альбо беларусы яшчэ чакаюць на рэшту з яго ў выглядзе палескіх барханаў. Сведкам гэтых працэсаў быў пісьменнік Уладзімір Караткевіч, які заўважыў гібель палескіх імхоў.

«Высеклі лес, панізіўся ад асушэння ўзровень грунтавых вод, і вось пяскі вырваліся на волю, пачалі крочыць, утвараць барханы, насоўвацца на палі, часам засыпаць балоты (і гэта страшней за балота, бо чалавек можа, даверыўшыся пяску, ступіць і праваліцца, і ніхто нават не даведаецца, дзе ён знік)».

Цяпер Палессе адносіцца да зоны з празмернымі рэсурсамі цяпла і сонечнай радыяцыі, але затое не хапае рэсурсаў вільгаці для мясцовых раслінных супольнасцяў. Дадзеныя спадарожнікавых назіранняў паказваюць, што адчувальнасць біяпрадукцыйнасці экасістэм да зменлівасці клімату ў гэтым рэгіёне ў 2-3 разы вышэйшая, чым у астатняй частцы Усходняй Еўропы. Сярэдняя дзённая тэмпература глебы летам у Палессі расце амаль у тры разы хутчэй, чым у сярэднім па Беларусі.

Ці не давядзецца ў такім выпадку мяняць ласёў, для якіх стагоддзямі беларускія балотныя лясы з’яўляліся любай айчынай, на мігрантаў-вярблюдаў?

83.png
Лось у балотах у 1890-я гг. Малюнак Юльяна Фалата

«Зялёны партал»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Гумар і сатыра ў жыцці Купалы і Коласа

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа зладзілі сумесны выставачны праект,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларуская Бастылія. Еўрапеец стварыў мазаіку з фотаздымкаў беларускіх палітвязняў

Для сваёй працы ён выкарыстоўваў фотаздымкі 1204 палітвязняў, піша «Салідарнасць». Такім чынам кінарэжысёр...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

#CашаТут. Канцэрт да 50-годдзя Кулінковіча ў «Графіці» (фотарэпартаж)

18 траўня ў Варшаве адбыўся канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча, дзе вядомыя беларускія музыкі выконвалі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як стаць харызматычным?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое харызма і ці можа быць харызматычным абсалютна кожны чалавек.  ...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Гумар і сатыра ў жыцці Купалы і Коласа
    Грамадства
    Беларуская Бастылія. Еўрапеец стварыў мазаіку з фотаздымкаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства Музыка
    #CашаТут. Канцэрт да 50-годдзя Кулінковіча ў «Графіці» (фотарэпартаж)
    Грамадства
    Як стаць харызматычным?
    Культура Грамадства Мастацтва
    Марта Шматава: «Чорныя спісы немінуча прыводзяць да стагнацыі ў мастацтве»
    Грамадства Замежжа
    Сёння Дзень палітвязня. Дзе пройдуць акцыі салідарнасці
    Гатуем з «Будзьма!»
    Жур з каўбаскамі і дрэўнавушкамі. Гатуем разам з «Будзьма»
    Гісторыя Літаратура
    Без намёкаў. Як нацысты змагаліся з «няправільнай» літаратурай
    Грамадства Краіна
    Прысуд журналістам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Журналістка Кацярына Андрэева ў турме пачала пісаць вершы
    Грамадства Музыка
    Новы сінгл «Мары» ад NAVIBAND для тых, хто быў вымушаны пакінуць свой дом
    Грамадства
    Крокі, малюнкі, ежа. Што ратуе, калі зусім цяжка — праверана на сабе
    Культура Грамадства Беларуская мова Краіна
    Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
    Грамадства Беларусы свету
    Уладальнік арт-паба «Торвальд»: «Дзяўчына з Бучы, якая ў нас хавалася, на знак удзячнасці беларусам назвала дачку Алесяй»
    Культура Грамадства
    Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць

Афіша

  • 21.05 — 20.05

    Прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы» ў Берліне

  • 21.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 21.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 21.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 21.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 21.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 21.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 21.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM