Дудару Дзянісу Шматко трэба дапамога на лячэнне

18.11.2022 Музыка

Музыка гурта Lity Taler, дудару Дзянісу Шмтко паставілі дыягназ «тромб падпахавай вены». Яму патрэбна дапамога, каб прайсці курс лячэння і рэабілітацыі. Пра гэта паведамляецца на старонцы гурта ў Facebook.


photo_2022-07-20_14-03-21.jpg

«Гэты чалавечак шмат каму дапамог, а цяпер патрабуе дапамогі сам», — пішуць пра Дзяніса ўдзельнікі гурта.

У жніўні 2021 г. Дзяніс вымушаны быў з’ехаць з Беларусі. Цяпер ён жыве ў Варшаве, працягвае займацца музычнай дзейнасцю.

«Калі не вылекваць захворванне — наступствы могуць застацца на ўсё жыццё. Магчыма, давядзецца перастаць граць на дудзе, чаго мне вельмі не хацелася б.

Мая задача цяпер — вылекавацца. Я не ведаю, колькі будзе каштаваць поўны курс лекавання, і на колькі ён расцягнецца. Спадзяюся, што сродкаў хопіць для поўнай рэабілітацыі. Буду вельмі ўдзячны кожнаму за падтрымку!» — напісаў сам музыка.

Падрабязная інфармацыя, як дапамагчы Дзянісу — па спасылцы.

Музыка браў удзел у праекце «Словы мацней» ад грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі».


Чытайце яшчэ: «Гэта нашае сэрца, нашая краіна, і інакш быць не можа»: топ беларускіх трэкаў ад Дзяніса Шматко