Шорт-ліст найлепшых публікацый у гуманітарных навуках апублікаваў Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Пераможцаў назавуць на Дзясятым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца 1 кастрычніка ў Коўне, паведамляецца на сайце арганізацыі.


1.jpg

На Прэмію Кангрэса прэтэндуюць: 

Манаграфіі 

• Ірына Дубянецкая і Сяргей Санько (рэдактары). Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія. — Мінск : Беларуская навука, 2021. 

• Вольга Лабачэўская. Беларускія посцілкі і дываны: антрапалогія і мастацтва традыцыйнай рэчы. — Мн: Беларуская навука, 2021. 

• Марына Мажэйка. Мова як з’ява: уникальность белорусского языка как феномена культуры. — Минск: БГУКИ, 2021. 

• Алесь Суша. Беларускi Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. 

• Галіна Флікоп-Світа. Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII — першай трэці XIX ст. — Мн: Беларуская навука, 2021. 

Артыкулы 

• Вольга Лабачэўская. Патрыятычная міфалогія беларускага арнаменту прафесара М. С. Кацара // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. — Мінск : Беларуская навука, 2021. — Вып. 8. — С. 9–44. 

• Уладзіслаў Іваноў. «Стварэньне слоўніка нецэнзурнай лексыкі і ейных адпаведнікаў у беларускай мове: паміж лексыкаграфіяй і сацыялінгвістыкай». Acta Albaruthenica, 2021, t. 21. 

• Галіна Флікоп-Світа. «Местные алтари» — уникальное явление греко-католической Церкви Беларуси (конец XVII — начало XIX в.) // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana. 2020. № 2. С. 159-178. 

• Андрэй Масквін. «Cultural protest in Belarus: theatres during the Belarusian revolution (2020)». Canadian Slavonic Papers, 2021, nr 3-4, p. 358-370.