Шоў беларушчыны 12 верасня

102_0004

12 верасня, на другі дзень адзначэння свята горада Мінска, адбылося незвычайнае Шоў беларушчыны.

Асаблівасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што праграма праводзілася не для пэўнага класа ці узроставай групы, а для усіх, каму было цікава. Шоў Беларушчыны разгарнулася як частка святочных мерапрыемстваў горада. Госці свята з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, атрымлівалі падарункі ад кампаніі «Будзьма беларусамі!». Падчас мерапрыемства на пытанні адказалі каля 150 чалавек. Найбольшую цікавасць да мерапрыемства выявіла моладзь, аднак сустракаліся і людзі сталага ўзросту. Удзельнікі праграмы выказалі падзяку грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і паабяцалі расказаць пра яе сваім сябрам.

102_0007

102_0008

102_0009

102_0011