17 і 19 жніўня 2011г. Шоў Беларушчыны адбылося ў лагеры “Гастэла” Мінскага раёна для першага і чацвёртага атрадаў. Адметнасцю дадзеных мерапрыемстваў было тое, што яны праходзілі напрыканцы змены, аднак нягледзячы на гэта, праграма сабрала максімум удзельнікаў. Усе дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, а таксама ўвесь час прасілі ім распавесці як мага болей пра той ці іншы факт з гісторыі, геаграфіі, культуры Беларусі. Па заканчэнні праграмы самыя актыўныя атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама папрасілі правесці Шоў Беларушчыны ў іх школах.