29 ліпеня ў аграгарадку Путчына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці адбылося Шоў Беларушчыны, якое прайшло ў рамках свята вёскі. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства стаў разнастайны ўзрост удзельнікаў – ад моладзі да пенсіянераў. Нягледзячы на рознасць пакаленняў, шоў пакінула добрыя ўражанні ў жыхароў вёскі. Лепшыя атрымалі каштоўныя падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.