Гісторыя і літаратура пакінулі нам апісанні шыкоўных застолляў як Радзівілаў, так і звычайных шляхцічаў. Але што яны пілі і дзе? Дома ці ў карчме? Якія былі застольныя традыцыі, тосты? Што казалі пра непітушчых? Як змяняліся густы на алкаголь? Урэшце, што яднае шампанскае ды бітву пад Венай у 1683-м? Зрэшты, не толькі алкаголь. Як і калі ў нас з’явілася кава? Кавярні? А ці пілі гарбату?
Пра культуру піцця — не толькі алкагольную — расказвае вядоўца праекта «Сармат», акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання Васіль Калач.