Што можна купіць на беларускім стэндзе Гістарычнага кніжнага кірмаша ў Варшаве (фота)

У Варшаве 24 лістапада адкрыўся штогадовы Гістарычны кніжны кірмаш. Сёлета там працуе беларускі стэнд, які аб’яднаў 13 выдавецтваў і выдаўцоў. На стэндзе выступяць вядомыя культурніцкія дзеячы.


2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_024.jpg

З 24 лістапада ў Варшаве праходзіць Гістарычны кніжны кірмаш. Сёлета ён адбываецца ўжо трыццаты раз. Арганізатарамі працы беларускага стэнда сталі Цэнтр беларускай салідарнасці, выдавецтвы «Эканомпрэс», «Галіяфы», «Харвест», «Медысонт», «Папуры», «Пазітыў-цэнтр», «Тэхналогія», выдаўцы Раман Цымбераў, Аляксей Вараксін, Андрэй Янушкевіч, Зміцер Колас і іншыя. 

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_021.jpg 

Каб знайсці беларускі стэнд, трэба ад галоўнага ўваходу на кірмаш павярнуць налева і прайсці да канца выставачнай прасторы.

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_006.jpg 

На стэндзе можна набыць новыя і даўнейшыя беларускія выданні: кнігі, часопісы «Наша гісторыя» і «Arche». 

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_011.jpg 

Ёсць некалькі календароў на 2023 год ад розных выдаўцоў. 

Кірмаш прапануе вялікую культурніцкую праграму. На беларускім стэндзе пройдуць сустрэчы з Віктарам Ляхарам, Сяргееем Тарасавым, Ганнай Янкутай, Ігарам Крэбсам, Настай Кудасавай, Святланай Дземідовіч, Святланай Курс. Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» прэзентуе новы конкурс беларускамоўных рукапісаў. Падрабязней аб праграме і выступоўцах — тут

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_002.jpg 

Акрамя польскіх і беларускіх выдавецтваў, на кірмашы прадстаўлены таксама ўкраінскія. 

Гістарычны кніжны кірмаш працуе да 27 лістапада ў аркадах Кубліцкага Каралеўскага замка (Варшава, plac Zamkowy 4). Уваход вольны. 

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_007.jpg

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_009.jpg

Да канца месяца можна наведаць задарма таксама музейную экспазіцыю Каралеўскага замка (праходзіць акцыя «Лістапад-2022 задарма ў каралеўскіх рэзідэнцыях», якая дзейнічае і для палаца ў варшаўскім Віланове, замкаў у Кракаве, Любліне, Познані, Мальбарку, Штуме, Квідзыне, Сандаміры, Вялічцы). 

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_010.jpg

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_012.jpg

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_013.jpg

У варшаўскім Каралеўскім замку можна пабачыць, напрыклад, арыгінал Канстытуцыі 3 мая 1791 г., пакоі і трон апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які, нагадаем, нарадзіўся ў Воўчыне (цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобласці). У замку захоўваецца урна з сэрцам Тадэвуша Касцюшкі (яго забальзамаванае цела пахавана ў крыпце касцёла Вавельскага замка ў Кракаве, побач з магіламі польскіх каралёў).

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_015.jpg

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_017.jpg

2022-11-24 кніжн кірмаш_А.Ляшкевіч_018.jpg


Фота аўтаркі

Алена Ляшкевіч, budzma.org