Андрэй Хадановіч працягвае разважаць пра беларускую і сусветную літаратуру. Гэтым разам гаворка пойдзе пра легендарную п’есу Янкі Купалы «Тутэйшыя».
Чаму беларусы так часта не жадаюць быць беларусамі? Да чаго даводзяць стагоддзі акупацыі і каланізацыі? Як перастаць быць проста тутэйшымі і стаць беларусамі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.