• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.05.2017 | Літаратура

Што новага ў травеньскай “Маладосці”? Анонс нумара.

Лета – найлешы час для падарожжаў, у тым ліку і па сваёй краіне. А з чаго пачаць вандроўку па Беларусі, як не з нашых паўночных зямель, дзе тысячу год таму пачало біцца сэрца першай беларускай дзяржавы – Полацкага княства. Лепшым гідам у гэтым падарожжы будзе “Маладосць” – майскі нумар часопіса прысвечаны Полацку і Віцебску.

вокладки_05_Маладосць

Для многіх беларусаў Полацк уяўляецца казачным горадам мар, і аўтары “Маладосці” тут не выключэнне. Напрыклад, Кацярына Захарэвіч, якая ў дзяцінстве марыла пра свой асабісты Полацк: “Касечка марыла пра свой Полацк. Побач. Каб захацеў – адчыніў дзверы, і вось ты ўжо не ў двары свайго дома, апанаванага лужынамі і машынамі, а на вузенькай вулцы Полацка, дзе прыемна-жоўта расплёхваецца сонца і заўсёды камфортныя +23° па Цэльсію”. Але, пасталеўшы, Касечка пераехала у зусім іншы горад.

Пры гэтым Полацк не застаўся без таленавітых дзяўчат: напрыклад, там нарадзілася маладая паэтка Ганна Лутава, якая піша вельмі шчырыя вершы:

“Просіцца, б’ецца, кусае, рычыць
Паранены звер у няволі.
Удзячны за сэрца, якое баліць,
Бо, значыцца, сэрца жывое.

Моўчкі употай на зброю глядзіць:
«Мёртвы, затое вольны!»
Калі я хачу насамрэч забіць,
То не страляю кантрольны”.

Ганна, між тым, выпускніца Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, якому прысвячаецца ў нумары некалькі дзясяткаў старонак са змястоўнымі інтэрв’ю і цікавымі артыкуламі. Вось што пішацца ў “Нататках выкладчыка псіхалогіі” пра студэнтаў: “Я не чакаю ад іх закаханасці і захаплення. Не магу ім даць любоў — гэта для блізкіх. Я абяцаю ім прыняцце і разуменне — і ад іх чакаю таго ж. А яшчэ яны цікавыя для мяне. Са сваімі мабільнымі і планшэтамі — не такія, якімі былі мы ў свой час. Са сваімі дзіўнымі захапленнямі (“Ці збіраеш ты мемы?”). Са сваім нежаданнем чытаць нічога, акрамя інтэрнэта. З прыхільнасцю да трылераў і танных любоўных гісторый. Са сваім шматведаннем (“А вось у сеціве пішуць…”) і інфантыльнасцю (“Праз два месяцы працаваць? А я б яшчэ павучылася!”)”.

Але што мы ўсё пра Полацк ды пра Полацк? Віцебск нічым не саступае! Старажытны горад на Дзвіне прыхоўвае шмат таямніц. Калі быў заснаваны Віцебск і якім ён быў у часы Альгерда? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў адзін з арганізатараў публічных лекцый па гісторыі Віцебска, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак.

Акрамя таго, у майскім нумары можна будзе пачытаць інтэрв’ю з казачніцай Аленай Масла, таленавітую прозу Сяргея Шаматульскага і стракатую калумністыку. Але ж зразумела, што гэта далёка не ўсё. Што засталося па-за анонсам, даведаецца той, хто адправіцца ў неверагоднае падарожжа па старонках Полацка-Віцебскага нумара!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип