• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.11.2021 | Грамадства

Што перашкаджае аднаўленню сінагогі ў Слоніме?

Слонімская харальныя сінагога, якую амаль год таму набыла на аўкцыёне мінская пісьменніца Ілона Караваева (у літаратурных колах вядомая пад псеўданімам Іаанна Рыўз), пакуль так і застаецца ў аварыйным стане. «Народная Воля» пацікавілася ва ўласніцы, як прасоўваюцца справы з аднаўленнем будынка адной са старэйшых сінагог Беларусі.


karnevch_sinagoga_ilona_karavaeva.jpg

Даніна памяці

Будынак слонімскай харальнай сінагогі 1642 года пабудовы прадалі на аўкцыёне з чацвёртага разу прыкладна за 11 тысяч долараў па курсе снежня 2020 года. Цана ніжэйшая, чым за кватэру ў сучасным Слоніме.

Паводле ўмоў аўкцыёну, пакупнік павінен распрацаваць праектную дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі аб’екта на працягу двух гадоў, а ўвесці яго ў эксплуатацыю — не пазней як праз пяць гадоў.

Будынак былой сінагогі Ілона Караваева ўбачыла на паштоўцы. А набыць яго вырашыла, каб аддаць даніну памяці сваёй сям’і. Мама мінскай пісьменніцы пасля вайны жыла з бацькамі ў Слоніме, тут пайшла ў школу, тут нарадзілася яе малодшая сястра. Спадарыня Ілона вырашыла захаваць будынак, вярнуць яго да жыцця, каб новыя пакаленні не забыліся пра гісторыю горада і тых людзей, якія жылі ў ім. Дзеля гэтага прадала кватэру. Хаця, як прызнаецца сама, выдатна разумела, што аднаўленне помніка архітэктуры можа каштаваць мільёны долараў. Але ў яе былі свае разлікі...

Пачатак ёсць...

Спадарыня Ілона распавядае, што пасля набыцця будынка сінагогі ёй даводзіцца працаваць падчас па 12 гадзін у суткі.

Найперш яна стала наладжваць кантакты з усімі, хто зацікаўлены ў адраджэнні помніка архітэктуры. Быў зарэгістраваны фонд «Ратуючы спадчыну», дзе пачалі акумулявацца сродкі на рэстаўрацыю сінагогі, створаны сайт, на якім распавядаецца пра гісторыю і планы аднаўлення будынка, разгорнута культурніцкая дзейнасць, звязаная непасрэдна з праектам. Караваева напісала некалькі заявак на гранты ў розныя сусветныя фонды, якія зацікаўлены ў аднаўленні яўрэйскай спадчыны.

Работа па распрацоўцы праектнай дакументацыі вядзецца, праўда, за гэты час усплыло шмат нюансаў. Будынак сінагогі знаходзіцца ў аварыйным стане, і, паводле ўмоў правядзення аўкцыёнаў, яго нельга было прадаваць. Але ў дакументацыі, прадстаўленай уласнікам, гэты момант наогул не быў адзначаны.

Пакуль не зусім зразумела, як праводзіць саму рэканструкцыю. Адна сцяна будынка мяжуе з гарадскім рынкам, з другога боку — стаянка для машын. Паўстае пытанне: як узвесці рыштаванні для правядзення будаўнічых работ? Як тэхніцы праехаць на тэрыторыю сінагогі праз гандлёвыя рады рынку? Пытанні важныя, можна сказаць, першачарговыя, але адказаў на іх пакуль няма.

Летась вялася размова пра рэстаўрацыю старой часткі Слоніма, дзе знаходзіцца і сінагога, паводле новага Генеральнага плана горада. Але сёлета мясцовыя ўлады вымушаны ад гэтага адмовіцца: няма сродкаў.

...але няма падтрымкі

Ёсць і больш вострыя праблемы, якія зараз стаяць перад Караваевай. Толькі на распрацоўку праектнай дакументацыі неабходна каля 100 тысяч долараў. Прычым праект дзейсны толькі два гады: калі за гэты час будаўнічыя работы не будуць распачаты, давядзецца заказваць новы. Паводле прыкладных падлікаў адмыслоўцаў, сама рэстаўрацыя можа абысціся ў некалькі мільёнаў долараў, якіх у Караваевай, канечне, няма. Умовы, варта заўважыць, якія пад сілу выканаць хіба што арабскім шэйхам.

— Маё жаданне ўратаваць помнік архітэктуры нават пасля адкрыцця ўсіх гэтых акалічнасцяў нікуды не падзелася, — кажа спадарыня Ілона. — Але такія ініцыятывы павінны падтрымлівацца грамадствам, дзяржавай, сусветнымі арганізацыямі, якія зацікаўлены ў гэтым. Я ж хачу аднавіць помнік гісторыі і архітэктуры не для сябе, а для чалавецтва.

Менавіта дзеля гэтага яна адкрыла фонд, каб прыцягнуць інвестараў, напісала заяўкі на гранты, сустракаецца з адмыслоўцамі, якія маюць неабходную кваліфікацыю.

Самы вялікі спадзеў быў на дапамогу фондаў, што займаюцца аднаўленнем помнікаў яўрэйскай культуры па ўсім свеце. Але пасля палітычных падзей, якія адбыліся ў Беларусі летась, і з увядзеннем санкцый ніводзін з іх не адказаў на заяўкі на гранты. Маўчаць і беларускія яўрэйскія арганізацыі. А ў самім Слоніме нават няма яўрэйскай абшчыны.

Караваева лічыць, што ў будынку трэба зрабіць музей і культурны цэнтр. Дарэчы, на сайце фонду «Ратуючы спадчыну» сабрана шмат матэрыялаў, звязаных з гісторыяй яўрэяў на Слонімшчыне.

Цікава, што на адной вуліцы ў Слоніме месцяцца сінагога, праваслаўная царква і каталіцкі касцёл. Царква і касцёл дзейнічаюць, сюды прыходзяць вернікі і проста цікаўныя людзі. Ілона Караваева вельмі хоча, каб некалі свае дзверы для людзей адчыніла і сінагога. Так было ў ХVII стагоддзі, то няўжо немагчыма да гэтага вярнуцца ў ХХІ?

Слонімская сінагога дзейнічала да 1940 года. Пасля вайны ў ёй месціліся склады і гандлёвыя памяшканні. Але ўнутры дагэтуль захавалася біма (узвышэнне, з якога чыталі скруткі Торы), а каля сцяны, што глядзіць у бок Ізраіля, — арон а-кодэш (адмысловае месца, дзе захоўвалася Тора).

Спадарыня Ілона прызнаецца, што сама пакуль не ўяўляе, як далей будуць разгортвацца падзеі. Але не перастае працаваць.

Народная Воля

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах

Аляксандр «Роб» Казакевіч — вядомы маладзечанскі рок-музыка, прызнаны палітвязнем. На піку ўласнай металёвай кар’еры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Магілёве гета праіснавала з 13 жніўня 1941-га па 1943 год....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня
    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

Афіша

  • 28.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 28.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 28.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 28.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 28.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 28.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип