• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.02.2016 | Культура

Што рабіць, каб мова жыла

Мова — важны сродак адукацыі наступных пакаленняў, перадачы культурнай самабытнасці, карэнных ведаў і традыцый. Але сусветная гісторыя каланіялізму, расізму і дыскрымінацыі прывяла да знікнення блізу 600 моваў толькі за мінулае стагоддзе. Паводле дадзеных ААН, а менавіта Пастаяннага форуму па пытаннях карэнных народаў, 90 адсоткаў моваў свету знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў найбліжэйшыя 100 гадоў. У асноўным карэнныя веды перадаюцца з пакалення ў пакаленне вусна, і ўсё менш і менш маладых людзей атрымліваюць веды праз лінгвістычныя традыцыі ад старэйшых. Буйны архіў традыцыйных ведаў рызыкуе знікнуць назаўжды.

7 мільярдаў жыхароў Зямлі сёння размаўляюць на прыблізна 6500 розных моваў. Гэта можа падасца вялікім мноствам, але даміноўных моваў — толькі 5. Больш чым палова насельніцтва нашай планеты карыстаецца англійскай, рускай, кітайскай, хіндзі і іспанскай. 95% насельніцтва гаворыць на гэтых і яшчэ на 100 самых папулярных мовах свету. І толькі 5% людзей размаўляюць на астатніх. А дзве траціны з гэтых моваў — пад пагрозай знішчэння.

Сітуацыя небяспечная, бо са смерцю кожнай мовы планета страчвае неўзнаўляльны культурны феномен. Існуе пагроза, што вялікая пяцёрка можа знішчыць усё на сваім шляху, штурхаючы слабыя мовы ў нябыт, ствараючы культурную пустэчу.

Але ёсць і добрыя навіны. Няўмольны марш даміноўных моваў можа быць не такім няўмольным,даводзіць даследаванне навукоўцаў з Універсітэта Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.

Раней даследаваліся стабільныя насельніцтвы, у якіх дзве мовы змагаюцца за лідарства. Людзі аддавалі перавагу адной з моваў у залежнасці ад сваіх сацыяльна-эканамічных прыярытэтаў. Пад увагу падчас выбару бралася і падабенства моваў. У такіх мадэлях адна мова заўсёды знікала. Так англійская разграміла гэльскую і валійскую, а іспанская дамінуе над кечуа.

Але цяпер навукоўцы адзначылі, што такія мадэлі мелі сур’ёзныя абмежаванні. У прыватнасці, яны не бралі пад увагу двухмоўнае насельніцтва, якое з’яўляецца асноўнай лінгвістычнай сілай у многіх грамадствах. Калі браць ва ўлік білінгваў, можна казаць пра сумеснае развіццё дзвюх моваў — як галісійская і кастыльская ў паўночна-заходняй Іспаніі.

Натуральна, паўстае важнае пытанне пра доўгатэрміновую стабільнасць. Ці змогуць дзве мовы суіснаваць у стабільным ужытку цягам доўгага часу? Або, інакш кажучы, ці магчыма, каб у выніку канкурэнцыі паміж мовамі ўсталявалася хаця б хісткае перамір’е?

Даследчыкі адказалі на гэтае пытанне пасля сістэматычнага вывучэння магчымых вынікаў ад змены ўсіх важных і звязаных параметраў у мадэлі. На іх думку, мовы могуць суіснаваць, але такое суіснаванне залежыць ад шматлікіх фактараў: “Знешняя ін’екцыя носьбітаў мовы адной ці другой моўнай групы паказвае, жыве мова ці памірае”. Выглядае на шанец для моваў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Бо ад актыўнасці меншай моўнай групы ўнутры буйнейшай можа залежаць выжыванне цэлай мовы.

Калі магчыма адшукаць некалькіх носьбітаў дзвюх моваў у адной з буйных моўных груп, шанцы “меншай” мовы на выжыванне істотна падвышаюцца. А ў інтэрнэт-свеце, калі магчыма зладзіць камунікацыю, звязаўшы людзей з любых месцаў планеты, такі працэс робіцца больш лёгкім і плённым.

 

 

Паводле technologyreview.com і culturesofresistance.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип