У выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў пераклад на беларускую мову польскай кнігі Ціны Азевіч «Што робяць пачуцці?» з арыгінальнымі ілюстрацыямі Аляксандры Заёнц. Пераклала дзіцячы бестсэлер на беларускую мову Марыя Пушкіна.
«Гэта дасціпная і душэўная кніга пра тое, што адбываецца ў свеце пачуццяў (і не толькі). Радасць, гонар, захапленне, гнеў, трывога, страх... Нам усім знаёмыя гэтыя і многія іншыя пачуцці. Але ці ведаем мы, што яны робяць у вольны час? Цяпер мы нарэшце можам гэта ўбачыць.
Гэтая незвычайная кніга — запрашэнне для дзяцей і бацькоў пагаварыць і паразважаць пра тое, што ўтоена ў кожным з нас», — напісана на старонцы выдавецтва ў Фэйсбук.