• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.11.2022 | Грамадства

Што такое «страх адмовы»?

Чаму трэба рыхтавацца да адмоваў, выпрацоўваць імунітэт да іх і практыкаваць зносіны з рознымі людзьмі.


thumbs-down-6744093_960_720.jpg
Фота: pixabay.com

У жыцці нам даводзіцца падтрымліваць сувязь з рознымі тыпамі людзей, якія нярэдка зусім непадобныя да нас. Але, як вядома, незалежна ад прыватных густаў людзям трэба наладжваць камунікацыю з іншымі, часам малапрыемнымі асобамі. І каб яна адбывалася паспяхова, трэба валодаць не толькі пэўнымі прыёмамі, якія фармуюцца непасрэдна пры практычных зносінах, але таксама і мець жаданне да яе.

Пераважная большасць людзей успрымае слова «не» даволі блізка да сэрца, у выніку чаго псуюцца адносіны з людзьмі, а многія нават упадаюць у дэпрэсію. Згадайце сябе самога: калі вы на нешта разлічвалі, спадзяваліся, а тое ў вас не атрымалася, вам робіцца кепска. Шукаў добрай працы, быў жалезна перакананы, што возьмуць, але на сумоўі ці пасля яго адмовілі. Або наогул да яго нават не дайшла справа. Страх адмовы і боязь правалу сталі самай сапраўднай праблемай для многіх у наш час.

Ніжэй прапануюцца колькі карысных парад, якія дапамогуць перастаць баяцца адмовы.

Адкладванне — наш ахоўны механізм.

Заўжды варта памятаць: наш мозг уладкаваны такім чынам, што хоча тэрміновай прыемнай узнагароды. А калі перад чалавекам стаіць вялікая і незразумелая справа, нібы той старажытны мамант — ад справы хочацца збегчы або адкласці яе.

Праблема ў тым, што нашаму далёкаму продку збегчы ад маманта было можна, а сучаснаму чалавеку ад сваіх праблем — не. Бо адзінае, да чаго такі падыход можа прывесці — гэта страта пазіцый, прасадка па бізнесе, адмова ад працы. Каб такога не адбылося, самае простае рашэнне — падзяліць вялікую задачу на маленькія крокі і звярнуць сваю ўвагу найперш на іх.

Напрыклад, калі вы хочаце разабрацца з валам дакументаў на вашым працоўным стале, трэба пачынаць з першых дзесяці паперак, а потым пераходзіць да ўсяго іншага. Працу лепей рабіць прыемнай, таму можна ўключыць цікавы падкаст або свежы серыял, а па фінішы яшчэ і ўзнагародзіць сябе чымсьці прыемным — кубачкам кавы або шпацырам.

Зафіксуйце новую ролю

Рана ці позна кожнаму з нас паступаюць прапановы, ад якіх нельга адмовіцца: кар’ерны рост, істотнае падвышэнне, новая праца. Але разам з павелічэннем заробку павялічваюцца адказнасць і функцыянал.

З гэтай прычыны многія пасуюць перад такімі выклікамі ды застаюцца ў звыклай сітуацыі, на сваёй ранейшай пазіцыі. Гэта няправільна, бо чалавек мусіць расці і развівацца цягам усяго жыцця, а не толькі, калі вучыцца ў школе або ўніверсітэце ці пачынае працаваць.

Калі вы ўступаеце ў нейкую новую для сябе ролю — загадчыка аддзела, капітана каманды або яшчэ якога кіраўніка — трэба адразу ж зафіксаваць яе, пазначыўшы свае новыя паўнамоцтвы. Як мага хутчэй зрабіце ў новай ролі тое, чаго вы не маглі б зрабіць на ранейшай пазіцыі.

Аддайце нейкае распараджэнне, прыміце рашэнне, распытайце падначаленых і гэтак далей. Чым даўжэй вы будзеце цягнуць са сваім уступленнем у новую ролю, тым больш могуць быць урэзаны вашыя кампетэнцыі потым. 

no-1532826_1280-702x336.png
Фота: pixabay.com

Моцныя і слабыя бакі

Парою, калі нас просяць пералічыць свае моцныя бакі, мы часта не ведаем, што і сказаць. Спрацоўвае звычка абясцэньваць сябе і свае здольнасці, якая нярэдка фармуецца ў нас яшчэ ў юнацтве. Таму складаючы спіс моцных бакоў, дазвольце сабе не сумнявацца, не прымяншаць і пісаць усё, што прыходзіць вам у галаву.

Збоку лепш відаць, таму не абапірайцеся выключна на сваё меркаванне. Звярніцеся па дапамогу да іншых. Няхай вашыя блізкія і сябры падзеляцца з вамі тым, якім яны бачаць вас. Раскажуць, што патрабуе ўдасканалення, а што ў вас і без прыкладання высілкаў атрымліваецца добра рабіць.

Натуральна, што зваротная сувязь ад сяброў, блізкіх ці калег далёка не заўсёды будзе аб’ектыўнай. Не трэба забывацца, што ўсе мы людзі і прывыклі судзіць па сабе. Таму прымайце любы фідбэк з падзякай, але стаўцеся да яго крытычна.

Паразважайце над тым, што вы самі напісалі аб сабе і што пра вас сказалі іншыя. Хутчэй за ўсё, вы застанецеся вельмі здзіўленым. Бо можа аказацца так, што людзі ўспрымаюць вас вельмі здольным і нават таленавітым. Проста самі вы гэтага не заўважалі або нават не задумваліся аб тым. 

Стварыце прэзентацыю сябе

Ева Кац у кнізе «30 правілаў сапраўднага летуценніка» раіць ставіцца да сябе як да праекта. Рэч у тым, што мы ўладкаваныя такім чынам, што нам прасцей паставіцца з куды большай адказнасцю да чужых задач, чым да ўласных. Так, напрыклад, перад прыездам гасцей у некаторых кватэрах адбываецца грандыёзная генеральная ўборка, якую людзі не рабілі для сябе гадамі.

Прыкладна такім чынам трэба рабіць і са сваім жыццём. Іначай кажучы зрабіцца прадзюсарамі саміх сабе, паставіцца да сябе як да бізнес-праекта, які можа «стрэліць» ды азалаціць ягонага аўтара. Прэзентацыя дапаможа вам выразна ўбачыць сябе праз 10 гадоў і прымерыць гэты вобраз. Сутнасць прэзентацыі менавіта ў прапрацоўцы дэталей і падвышэнні ўпэўненасці ў сабе.

Як гэта зрабіць?

Зрабіце прэзентацыю аб уяўным самім сабе на тэму «Самы паспяховы чалавек у ...». Як быццам вы праходзіце кастынг на нейкае шоў, і вам даводзіцца распавядаць пра сябе як пра героя.

У прэзентацыю можна дадаць фатаграфіі, зрабіць дэталёвае апісанне вашых поспехаў (напрыклад, вы напісалі некалькі кніг, атрымалі шэраг узнагарод, зарабілі мех грошаў, увасобілі паспяховы стартап). Фармат можа быць любым, нават казачным. Галоўнае — паспрабаваць з самога сябе зрабіць паспяховы праект і вельмі дэталёва яго распісаць. Каб той поспех быў падмацаваны нейкімі рэальнымі фактамі, хай сабе і мінімальнымі.

suicide-5127103_960_720.jpg
Фота: pixabay.com

Лепшы сябар сябе самога

Любіць сябе як асобу — гэта не пра эгаізм, але пра неабходнасць. Пазбаўцеся ад негатыўных ацэначных выказванняў кшталту: «Я дурная», «Я занадта тоўсты», «Я ўсё псую» і гэтак далей.

Стаўцеся да сябе з павагай. Тады пахвала звонку будзе арганічным бонусам, а не жыццёвай мэтай. Перастаньце чакаць, што іншыя людзі зробяць вас шчаслівым і здагадаюцца аб вашых патрэбах і жаданнях. Пастаўце сябе ў прыярытэт. Займайцеся тым, што прыносіць радасць менавіта вам.

Проста ўсвядомце, што адзіны чалавек, які заўсёды прысутнічае ў вашым жыцці — і ўдзень, і ўноч, круглы год без выходных — гэта вы самі. А калі вы знаходзіцеся ў гарманічных адносінах з сабой, вам не патрэбныя іншыя людзі, каб запоўніць дзіры ва ўласнай самаацэнцы. І іхняе меркаванне ніяк не павінна разбураць вашую веру ў сябе.

5 парадаў, як перамагчы страх магчымай адмовы:

1. Далёка не кожны гатовы пайсці вам насустрач. Сутыкнуўшыся з адмовай, папрасіце растлумачыць прычыну. Цалкам можа апынуцца, што гэтую прычыну можна прыбраць, прыклаўшы пэўныя намаганні, і наступным разам у аналагічнай сітуацыі вы ўжо не атрымаеце адмову.

2. Калі вы займаецеся прадпрымальніцтвам, не бойцеся тэсціраваць свае ідэі на практыцы і атрымліваць адмовы кліентаў. Бо вы зможаце зразумець, ці добры ваш прадукт, толькі калі ён акажацца ў руках кліентаў.

3. Калі вы аб нечым просіце, вельмі важна заставацца ўпэўненым у сабе. Калі вы складаеце ўражанне дасведчанага чалавека, у вас значна больш шанцаў атрымаць станоўчы адказ і неабходнае.

4. Калі вас просяць аб нечым, але ў вас няма часу на выкананне гэтай просьбы, прапануйце альтэрнатыўныя рашэнні праблемы. Скажыце, напрыклад: «На жаль, зараз я не магу гэта зрабіць, таму што... Але я ведаю некалькі добрых спецыялістаў, якія могуць дапамагчы».

5. Веды можна атрымаць з кніг, на майстар-класах і ў навучальных аўдыторыях. Але гэтыя веды ператвараюцца ў навыкі толькі на практыцы.

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип