• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.10.2018 | Літаратура

Што застанецца, калі аддаць усё

Абвяшчэнне наступнага прыпынку — гэта тое, з чаго пачынаецца раніца шараговага мінака. Мы слухаем словы, успрымаючы інфармацыю, і не шукаем у іх паэтычных вобразаў, філасофскіх абагульненняў… Аднак жа “наступны прыпынак” можа гучаць і як дэкларацыя надзеі, нешта кшталту апымістычнага “ўсё будзе добра, бо што б ні сталася цяпер, заўсёды наперадзе наступны прыпынак”… Альбо як палахліва-няўпэўненае: няма патрэбы выскокваць з тралейбуса/аўтобуса/электрычкі ў пагоні за шчасцем, можна пачакаць наступнага прыпынку, можна чакаць яго вечна, усё жыццё ездзячы па коле… Паэтычная кніга Алеся Замкоўскага “Наступны прыпынак” (Мінск, “Кнігазбор”, 2018) прымусіць чытача згадваць імя аўтара шторазу, калі лагодны мужчынскі голас прамовіць на роднай мове: “Асцярожна, дзверы зачыняюцца. Наступны прыпынак…”

zamkouski

Таму назва зборніка – адназначна ўдалы ход. Шкада, што аўтар (і, магчыма, рэдактар) не быў такім паслядоўным у структураванні кнігі: у пачатку змясціў раздзел “У залатым акне” з рамантычна-ўзнёслымі, а часам нават празмерна сентыментальнымі вершамі пра каханне:

Агонь тваёй пяшчотнае тугі

люструецца у возеры глінтвейну…

Многіх гэтыя вершы будуць раздражняць, а тыя, хто мяркуе пра кнігу па першых старонках, могуць далей і не дайсці. А гэта падманлівае ўражанне пра паэтычны стыль Алеся Замкоўскага: найлепшае акурат у наступных раздзелах “Скрозь бездань сну”, “Між глухіх сцяжын”, дзе паэтычныя радкі без пафаснай тэатральна-пастановачнай асады.

У першай частцы герой сумленна праходзіць усе “колы амуравага пекла”: закаханасць, недасяжнасць мары, прызнанне, фізічная блізкасць, вера ў светлую будучыню, горыч растання… Кожнаму адценню пачуцця прысвечаны некалькі вершаў. Часам сапраўды ствараецца такое ўражанне, нібы аўтар задаўся мэтай адпрацаваць нейкую абавязковую “паэтычную праграму”. Дарэчы, верш “У залатым акне”, які даў назву раздзелу, ёсць адпрацоўкай эратычнай тэматыкі. І гэта не арганічная для аўтара тэма. Я бачу ў іх пазёрскае жаданне падавацца смелым і разняволеным, а не паэтычную смеласць і разняволенасць.

І калі ў гэтых радках можна ўбачыць “прывітанне” і ад Віктара Шніпа (“завірухі белае віно/не спатоліць сакавіцкай смагі”), і ад Адама Глобуса (“не расказвай пра гэта/нават тату”), то ў творах з наступных раздзелаў – алюзію на Васіля Быкава (“толькі пясок/жоўты пясочак са смакам шэрага попелу”). Аднак найбольш выразна ўсё ж чуем нарэшце голас Алеся Замкоўскага.

Аўтар прапаноўвае герою (самому сабе, чытачу):

выцягні ўсё

што было ў табе

выцягні

і аддай

…аддай

калі ёсць чым усё гэта замяніць

“Гэта” складаецца з аскепкаў будзёнасці, ад якіх чалавек так заўзята ў пошуках прасвятлення імкнеццца пазбавіцца, як ад лішняга цяжару, але без якога насамарэч папросту не існуе. Калі Алесь Замкоўскі прамаўляе свае вершы не як драматычны акцёр з відавочным разлікам на ўхвальныя воплескі залы, а як паэт, што заўсёды сам-насам — і з часам, і з горадам, і з каханнем, і з радзімай, калі ён ідзе за вобразам, тэмай, гучаннем, а не выбірае тэму ў якасці хатняга задання, мы бачым адметнае, непаўторнае бачанне рэчаіснасці.

У самых цікавых вершах (“***аўтавакзал. мне да самай-самай канечнай”, “***выцягні”, “***у “хуткіх дапамогах”, якія жарсна гудуць”, “***не збягай”) няма шчымлівых інтымных нотак, затое нашмат больш сапраўднасці. Шматзначныя сімвалы рэчаіснасці, горад з безаблічнымі атрыбутамі пазнавальнасці (бо пазнаем мы найперш не геаграфію, а сябе), штодзённая мітусня, у якой мы губляемся (бо як бы ні імкнуліся “слухаць вечнасць, усё адно “чуем выключна сябе”)… А. Замкоўскі сапраўды чуе першасны сэнс сцёртых метафар, і ўводзячы іх у паэтычны кантэкст, вяртае нам нашу штодзённасць.

Жана Капуста, lit-bel.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип