• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.03.2015 | Музагляд з Сяргеем Будкіным

Шукаць і не знайсьці. Пяты альбом :B:N:

Гурт паходжаньнем зь Бярозы выдаў пяты нумарны дыск, які лічыць найлепшым. Але гэта не зусім так.

:B:N: – гурт, які перажыў усё: сындром першага альбому, крызіс сярэдняга ўзросту, поўную зьмену складу. На сёньня гэтыя музыкі хіба адзіныя зь беларускамоўнай плыні рок-гуртоў, утвораных на мяжы стагодзьдзяў, якія ня толькі дажылі да нашых дзён, але і здольныя сабраць на свой канцэрт 500-700 чалавек. Cвой пяты студыйны альбом яго стваральнікі называюць найлепшым у дыскаграфіі. Але гэта не зусім так.

Тэксты каманды ня сталі лепшымі. Па-ранейшаму рыфмуецца “дзень” і “цень” і гэтыя паэтычныя практыкаваньні выглядаюць на вучнёўскія спробы рыфмаваць, маючы ў актыўным лексічным запасе з паўсотні слоў. Тое, што даравальна для іншых, для гурта, які падае сябе як вядучую рок-каманду краіны, гэта проста нонсэнс. Алесь Лютыч пяе па-беларуску 15 гадоў, але дагэтуль ня ведае, як вымаўляюцца беларускія словы (“Ты зразумей усіх і напэўна будзе лёгчай”, “Не хавайся ў яго дзеля шчасьця сваяго”, “Бачылі сваё ў ночах адбіцьцё” і г.д.). Уласна, прасачыць творчую канцэпцыю дыску няпроста – няма тут чароўнасьці, якая ёсьць у тэкстах Akute, няма тут прывабных вобразаў, як у тэкстах “Сьцяны”  і, пагатоў, вастрыні Вольскага і Міхалка няма. Тупа набор дзеясловаў загаднага ладу, часта слаба зьвязаных між сабой і мноства бессэнсоўных клічнікаў. Словы лёгка падхапіць, але па выніку ў памяці застаецца нуль. Сам Лютыч тлумачыць ідэю альбому без патугаў на арыгінальнасьць: “Усё, што мы хацелі сказаць у гэтай працы, адлюстравана ў яе назьве”. Змрок ахінае і нудота апаноўвае пасьля такога прадстаўленьня.

У музычным пляне :B:N: таксама ня тое каб прагрэсаваў з часу вызначальнага для гурта альбому “Не трывай” (2004). Яны ня сталі цікавейшымі, хоць над альбомам працавалі новыя музыкі. Большасьць песень створаная па той жа схеме: ціхі куплет, гучны прыпеў. І гэта моцна выдае на рамесьніцтва. Не сказаць што Лютыч не шукае шляхоў разнастаіць сваю творчасьць. Між альбомамі ён паказаў, як яго гурт можа гучаць у акустыку ды пад фано – месцамі ўдала і прыгожа сталі глядзецца раней шэрыя і бляклыя нумары. Але канкрэтна ў гэтым альбоме хлопцы рубяць бяздумны і прадказальны “шварцэнэгер-рок” у яго самым стэрэатыпным уяўленьні. Выняткам тут выглядае загалоўны трэк, запісаны з прафэсійнымі бэк-вакалістамі. У ім адчуваецца думка і спроба прасунуцца наперад. У гурта асабліва ўдаюцца баляды, гэта бясспрэчна. Астатні матэрыял хутчэй не для ўдумлівага праслухоўваньня, а як добры напамін пра адрыў на жывым выступе :B:N: каманда перадусім канцэртная, ледзьве не стадыённага размаху, і ўсе свае недахопы кампэнсуе шчыльнай сьцяной гуку ды эмацыйнай самааддачай Лютыча, які на сцэне паводзіць сябе па-ранейшаму няўпэўнена, але пры гэтым кожную песьню пяе так, нібы робіць гэта апошні раз.

У цэлым :B:N: пачаў гучаць больш зладжана, іх саўнд урэшце набыў аб’ём, вельмі неабходны для такой патаснай музыкі. Заслуга тут ня толькі цяперашніх удзельнікаў каманды, якія яўна на галаву-дзьве вышэйшыя за папярэдніх, але і украінскага саўндпрадусара Дзьмітрыя Іванея, які мае багаты паслужны сьпіс і, сярод іншага, зводзіў быў “Рэальнасьць і сны” Akute.

У гэтым альбоме гурта, як, зрэшты, і ў папярэдніх чатырох, бачны патэнцыял ды імкненьне выказаць нешта надзвычай важнае. Але зь нейкіх прычынаў талент напоўніцу не выяўляецца, а патрэбныя словы не вымаўляюцца. І атрымліваецца стрэл у пустэчу, таўчэньне вады ў ступе, агучваньне тэкставых і музычных штампаў. “Будзе ноч і прыйдзе дзень і пабачыш ты свой цень…”

Ідэя: 5
Выкананьне: 7
Тэксты: 4
Запіс: 8
Аздабленьне: 7

Сяргей Будкін

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип