Сёння АБЭП прыйшоў у выдавецта «Кнігазбор», дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі не выходзіць на сувязь, ягоная тэхніка (кампутары і тэлефоны) канфіскаваныя.
«Кнігазбор» — легендарнае і ўнікальнае выдавецтва, з якім «Будзьма беларусамі!» і «Бацькаўшчына» супрацоўнічае дзясяткі гадоў.
Таксама сёння раніцай дызайнера Анатоля Лазара, вядомага пад псеўданімам Wiecier Mechaniczny, забралі ў фінансавую міліцыю разам з кампутарам. Па словах сілавікоў, каб праверыць, ці сплаціў Анатоль падаткі.
З Анатолем Лазарам наша кампанія «Будзьма беларусамі!» здзейсніла шмат яскравых праектаў, мы не сумняемся ў сумленнасці пана Анатоля.
Пазней абодвух адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні.