1-га верасня ў рамках акцыі “500-годнасць” у бібліятэцы імя Астроўскага адбылася сустрэча навучэнцаў гімназіі № 10, СШ № 145, СШ № 83 з драматургам і пісьменнікам Васілём Дранько-Майсюком.
Сустрэча прайшла весела, імкліва, інтэрактыўна. Навучэнцы даведаліся шмат новага пра нашага асветніка, была праведзена адмысловая віктарына па яго тэкстах і гравюрах. Супольна прыдумалася фантастычная гісторыя пра палёт Скарыны на месяц і сонца (у адмысловым незгаральным караблі), пасля чаго ён прыдумаў свой знакаміты герб.