Журналістку Ірыну Слаўнікаву патрабуюць асудзіць на 4 гады пазбаўлення волі

Прысуд павінны абвесціць у Гомельскім абластным судзе 2 жніўня.


1ir8vw1h5xafjve6lo2uj146feseu3sy.jpg

Пра гэта стала вядома з ліста, які прыйшоў ад Ірыны да яе мужа. Працэс над Ірынай Слаўнікавай  праходзіць у закрытым рэжыме ў Гомелі.

Ірыну разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі 30 кастрычніка 2021 года ў мінскім аэрапорце, калі яна вярталіся з адпачынку. 1 лістапада яе і мужа асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту за захоўванне на ўласных старонках у сацыяльных сетках матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Пазней абодвум прысудзілі яшчэ па 15 сутак.

Журналістку вінавацяць у стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» і ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Максімальнае пакаранне, прадугледжанае гэтымі артыкуламі, — 7 год зняволення.