• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.03.2022 | Гісторыя

Востраў і праліў у гонар навукоўца родам з Барысаўшчыны. Гістарычны след Андрэя Вількіцкага

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед пойдзе ўраджэнца Барысаўшчыны, даследчыка Паўночнага Ледавітага акіяна — Андрэя Вількіцкага.


Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі (13 ліпеня 1858 г. — 11 сакавіка 1913 г.) 

Андрэй Вількіцкі — гідрограф-геадэзіст, даследчык Паўночнага Ледавітага акіяна.

000.jpg

Нарадзіўся ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні ў дваранскай сям’і. Атрымаў добрую ваенную адукацыю. У 1880 годзе скончыў Мікалаеўскую марскую акадэмію ў Пецярбургу і прайшоў спецыяльны курс астраноміі і геадэзіі ў Пулкаўскай абсерваторыі. З 1907 года і да смерці ўзначальваў Галоўнае гідраграфічнае ўпраўленне. Яго дзейнасць на гэтай адказнай пасадзе мела вялікае значэнне: будаваліся новыя маякі і навігацыйныя знакі, друкаваліся карты і лоцыі мораў, быў створаны корпус гідрагеографаў і штурманскі афіцэрскі клас. А.Вількіцкі выступіў з ініцыятывай будоўлі спецыяльных гідраграфічных суднаў ледакольнага тыпу «Вайгач» і «Таймыр», прыстасаваных для плаванняў у Арктыцы.

Навуковыя даследаванні і марскія экспедыцыі А.Вількіцкага садзейнічалі ажыццяўленню ідэі Вялікага паўночнага марскога шляху ад паўночных берагоў еўрапейскай Расіі да Далёкага Усходу. У 1887–1889 гадах ён узначальваў першую ў Расіі арктычную гідраграфічную экспедыцыю на Новую Зямлю на судне «Бакан», падчас якой былі вызначаны геаграфічныя каардынаты і рознасці даўжынь шматлікіх пунктаў Поўначы Расіі.

У маі 1894 года А.Вількіцкі ў якасці падпалкоўніка Корпуса флоцкіх штурманаў узначаліў гідраграфічную экспедыцыю, арганізаваную Галоўным гідраграфічным упраўленнем Марскога міністэрства. Мэта экспедыцыі — даследаванне Арктыкі і навігацыйнае забеспячэнне мараплавання ў паўднёвай частцы Карскага мора. Работа даследчыкаў працягвалася да 1901 года. Падчас працы экспедыцыя зрабіла прамеры ў вусці Енісея, удакладніла шматлікія мелі, скалы, месцазнаходжанне астравоў Дыксан і Сібіракоў.

У 1901 годзе А.Вількіцкі на чале каравана з 22 караблёў паспяхова праплыў з еўрапейскай часткі Расіі па Карскім моры ў Енісей. Такім чынам, на практыцы была пацверджана магчымасць марскіх зносін паміж еўрапейскай Расіяй і вусцямі вялікіх сібірскіх рэк.

А.Вількіцкаму належаць арыгінальныя працы па геадэзіі, гідраграфіі, метэаралогіі, акіянаграфіі. Вялікую цікавасць у Расіі і за мяжой выклікаў яго нарыс «Паўночны марскі шлях». Рускім геаграфічным таварыствам даследчык быў узнагарожаны малым Залатым медалём і Залатым медалём імя Ф.П.Літке.

У Паўночным Ледавітым акіяне ёсць востраў Андрэя Вількіцкага, а мора Лапцевых і Карскае мора аб’ядноўвае праліў Вількіцкага.

Справа А.Вількіцкага была прадоўжана яго сынам Барысам Вількіцкім, экспедыцыя якога на суднах «Таймыр» і «Вайгач» (1913–1915) адкрыла Паўночную Зямлю, астравы Малы Таймыр і Старакадамскага, а ў 1914–1915 гадах ажыццявіла першае скразное плаванне Паўночным марскім шляхам з Уладзівастока ў Архангельск.

Памёр і пахаваны ў Санкт-Пецярбургу.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 26.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 26.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 26.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 26.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 26.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 26.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 26.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    • Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM