“Слоўнік для кухні” ад Аляксандра Прышывалкі. Літара "Б"

11.05.2019 Культура

Працягваем серыю смачных публікацый на нашым сайце. Мінулым разам была літара "А", а сёння пераходзім да "Б".

На кухні мы звычайна робім амаль усё: размаўляем і спрачаемся, завіхаемся і гатуем свае ўлюбёныя стравы: рашчыняем цеста, выпякаем, смажым і варым.

Якім начыннем карыстаемся? Разнастайнымі рондалямі і патэльнямі, міскамі і таркамі. Што збіраем на стол? Талеркі, паўміскі, відэльцы і лыжкі, шклянкі ці келіхі, кубкі і сподкі. Што мы ладзім на кухні? Доўгія нядзельныя сняданкі ды цёплыя сяброўскія бяседы.

А як гэта ўсё апісаць па-нашаму? Аўтары старанна сабралі адказы на гэта пад назвай "Слоўнік для кухні".

Слоўнік раскажа, што хлеб не рэжуць, а крояць, а яйкі ўсё-ткі лупяць. І хоць аўтары сабралі дужа шмат словаў, мы ўпэўненыя, што ён яшчэ не канчатковы. Таму прапануем дапаўняць яго супольна і дасылаць тыя словы, якіх вы не знайшлі, на pryshyvalka@gmail.com.

Аўтар слоўніка – Аляксандр Прышывалка, рэдактар – Юрась Пацюпа.


слоўнік для кухні.jpg


Літара Б

бакале́я ж., собир. бакале́я

бакла́га ж. бакла́га, фля́га

бале́я ж. лоха́нь

баль (род. ба́лю) м. 1. (вечер с танцами) бал; 2. (званый обед) пир, пи́ршество ср.;

ба́льны (прил. к баль) ба́льный

балява́нне ср. пир м., пи́ршество, пирова́ние

балява́ць несов. пирова́ть, пи́ршествовать

банке́т, -ту м. банке́т; пир

банкетава́ць несов. пирова́ть

банке́тны банке́тный

барано́вы бара́ний; б. лой бара́ний жир

бары́лка ж. бакла́жка, бочо́нок

баха́нка ж. буха́нка; (круглая) карава́й м.

бе́раг м.  (сосуда) край; з ~га́мі до краёв; сравн. коптар: з коптарам

беражо́к, -жка́ м., уменьш.-ласк. 1. (сосуда) кра́ешек; па ~кі до краёв; 2. (полоса по краю) каёмка ж.; сподак з залаты́мі ~амі блю́дце с золото́й каёмкой

бікла́га ж., см. баклага

біць несов. в разн. знач. бить; (масло – ещё) па́хтать; б. ма́сла бить (па́хтать) ма́сло;

блін (род. бліна́) м. блин;

бля́ха ж. (для жаренья и печенья) про́тивень ж.

бляша́нка ж. жестя́нка; (жестяная) коро́бка: (жестяная) ба́нка; б. кансе́рваў ба́нка консе́рвов; см. кубарка

бо́йка ж. (для сбивания масла) маслобо́йка, па́хталка

бо́хан м. карава́й, коври́га ж.

бо́чка ж., в разн. знач. бо́чка;

бра́га ж. 1. (напиток) бра́га; 2. (сусло) бра́жка; 3. (отходы винокурения) барда́

браджэ́нне ср., броже́ние

брадзі́ць несов. (о пиве и т.п.) броди́ть

бра́жка ж. (напиток) бра́га, бра́жка

бра́жны бра́жный; ~ная бо́чка бо́чка для барды́ (бра́жки);

бро́вар м. виноку́рня ж., виноку́ренный заво́д

бу́лачка ж. (маленькая булка) бу́лочка; (небольшой каравай) хлебе́ц м.

булён, -ну м. 1. бульо́н; 2. обл. суп

бу́лка ж. бу́лка; хлеб м., карава́й м., коври́га; б. хле́ба буха́нка хле́ба

бу́рбалка ж. (в жидкости) пузы́рь м.

бу́сел, -сла м., ист. 1. (мера жидкости) че́тверть; 2. разг. (бутылка) четверту́шка ж.

бу́тля ж. буты́ль

бутэ́лька ж. буты́лка;

бушава́нне ср. броже́ние; закиса́ние; см. бушаваць

бушава́ць несов. броди́ть; закиса́ть; сравн. брадзіць; кіснуць

бязме́н м. безме́н

бясе́да ж. пир м.; пиру́шка ср.; банке́т м.; засто́лье ср.

Працяг будзе