Слова пра інтэлігентнага барда Алеся Камоцкага

Алесь Камоцкі выступіў у Доме культуры в. Швабы Лагойскага раёну Мінскай вобласці 27 лістапада.

“Гэтым разам мяне ўразіла тое, што дырэктары ДК пастаянна камунікуюць паміж сабой. Дырэктарка ДК Швабаў, даведаўшыся ад сваёй калегі ў Косіна пра мае канцэрты, адразу ж вырашыла запрасіць болей людзей – гэта прыкладна 50-60. У Швабах добра пастаўленая праца, быў арганізаваны так званы “фэйс-кантроль”, г.зн. п’яных у залю не пускалі, і нават калі заўважалі, што нехта прыйшоў нецвярозы, то адразу выводзілі на свежае паветра. А так канцэрт прайшоў добра, спакойна, як я люблю.

Увогуле, я хацеў бы паездзіць па Лагойскім раёне, надта мне тут падабаецца. Планую такія канцэрты зрабіць у студзені наступнага году.

Уразіў адзін дзед, які звярнуўся да мяне: “Ну вось ты тут спяваеш, добра спяваеш. А дзеўкі дзе?.. Што гэта за канцэрт, калі дзеўкі не пішчаць?”

Аказваецца, канцэрты – гэта тое, дзе дзеўкі на сцэне і абавязкова пішчаць…” – задуменна сказаў інтэлігентны бард Алесь Камоцкі.

Канцэрт прайшоў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: