У новым роліку арт-праекта «Словы мацней» свае вершы чытае паэтка Наста Кудасава.
Арт-праект «Словы мацней» — гэта Беларусь галасамі сучасных беларускіх літаратараў.
Наста Кудасава — паэтка. Нарадзілася на Гомельшчыне ў горадзе Рагачоў 25 мая 1984 года. Першыя крокі на літаратурнай ніве Наста зрабіла ў шэсць год. Напісаць верш было творчым заданнем у школе. Зрабіць гэта дапамаглі бацькі, але ўжо тады Насту зацікавіла сама праца з моваю. Пачала друкаваць свае творы з 1999 года на старонках выданняў «Дзеяслоў», «Літаратурная Беларусь», «Маладосць», «Верасень» і інш.
Атрымала вышэйшую адукацыю на аддзяленні рускай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ ў 2006 годзе, у тым жа годзе выйшла яе першая кніга паэзіі «Лісце маіх рук». У 2007 годзе паступіла ў магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства». Наступная кніга паэзіі «Рыбы» выйшла ў 2013 годзе, «Маё невымаўля» — 2016, «Вясна. Вуснам цесна» — у 2021 годзе.Творы Насты друкавліся ў альманахах «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборніку паэзіі «Яна і я», удзельнічала ў праекце «Начная чытанка» ў 2007 годзе.
Яе творы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, польскую, чэшскую і балгарскую мовы. Выхоўвае сына і дачку.
Пра вершы, напісаныя пасля 2020 года, Наста сказала ў адным з апошніх інтэрв’ю: «Калі душа баліць, то ты ўжо не надта шукаеш моўныя цікавосткі, а хочацца праз вершы проста падтрымаць людзей».
***
***
***
***
***
У межах арт-праекта «Словы мацней» кожную сераду ў 20:00 на нашым ютуб-канале будуць з’яўляцца відэаролікі, у якіх сучасныя беларускія аўтары чытаюць свае творы.
Для ўсіх, хто згубіўся ў сваім унутраным горадзе, каму не хапае энергіі, каму цяжка знайсці сілы і натхненне, каму баліць; для тых, хто не ведае, як выказаць свае пачуцці; для тых, хто верыць, і хто, ужо перастаў верыць; для тых, хто марыць, каб працягваць марыць; для тых, каму кожны дзень — змаганне, і для тых, хто перастаў ці ніколі не спрабаваў змагацца — усім-усім беларусам у Беларусі і за мяжой абавязкова для праслуховання.
Таму што гэтыя вершы — самы лепшы доказ таго, што словы мацней.
А яшчэ таму, што гэта сапраўднае відовішча — як аўтар чытае свой уласны твор — якое, між іншым, не так і лёгка ўбачыць ужывую ў сучасных умовах.
Глядзіце, натхняйцеся і дзяліцеся відэаролікамі!
Нагадаем, у першай частцы праекта «Словы мацней» сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску за культурніцкія акцыі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, чыталі творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы.
Для зручнасці мы сабралі ўсе ролікі праекта ў адзін плэйліст. Раім паслухаць.
Глядзіце яшчэ: Віталь Рыжкоў у арт-праекце «Словы мацней»: «Можа, і будзе тут іначай аднойчы, але пакуль занадта змрочна»