• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.01.2019 | У краіне Беларуская мова

Слуцкія пенсіянеры хочуць размаўляць па-беларуску

Случчане сталага ўзросту пажадалі развіваць гутаркавую беларускую мову, каб мець магчымасць размаўляць на ёй у сваіх сем’ях і на вуліцы. Заняткі праводзяцца Слуцкай гарадской арганізацыяй ТБМ.
 

Для кожнага занятку выбіраецца новая тэма. Спецыфіка сустрэч у тым, што кожны з удзельнікаў гуртка сам можа быць настаўнікам, выбіраць тэму па сваім жаданні і кваліфікацыі, рыхтаваць інтэрактыўныя практыкаванні.

 
У мінулую суботу, 26 студзеня, удзельнікі беларускамоўнай сустрэчы размаўлялі пра асаблівасці зімовай рыбалкі. Сябра ТБМ Мікалай Зыкаў захапляецца рыбалоўствам і ведае шмат рыбных мясцін. Яго жонцы не патрэбна купляць рачную рыбу ў крамах — яна даволі часта прысутнічае на сямейным стале.
Спачатку Мікалай Міхайлавіч выступіў з міні-лекцыяй пра асаблівасці зімовай рыбалкі, затым удзельнікі гуртка папрацавалі над новымі словамі, якія прымянілі ў вольных апавяданнях, гумарыстычных сцэнках «У рыбнай краме», «Браканьеры і інспектар рыбнагляду», «Рыбалоў і цікаўныя мінакі».
Нягледзячы на далёка не малады ўзрост удзельнікаў, яны ўсе праявілі гумар і цудоўныя творчыя здольнасці пры імправізацыі інсцэніровак сітуацый на зададзеныя тэмы. Для падрыхтоўкі сцэнак было адпушчана прыкладна 5-6 хвілін, але кожная з іх была пастаўлена цікава і творча.
 
Дарэчы, дыялог, падобны таму, які разгарнулі ўдзельнікі на тэму «У краме», адбыўся насамрэч з маім стрыечным братам — кандыдатам філалагічных навук Валянцінам Рабкевічам яшчэ ў гады БССР у адной з мінскіх крам на вуліцы Волаха.

У рыбным аддзеле Валянцін Іванавіч папрасіў узважыць кавалак усечанага селядца («сельди без головы»). Дыялог паміж ім і прадавачкай яскрава засведчыў як нізкі культурны ўзровень прадаўца, так і грэблівае стаўленне да беларускай мовы. Прадавец усчыніла дзікі лямант з тае прычыны, «что она не понимает идиотского языка покупателя» і з крыкам параіла яму «говорить на нормальном человеческом языке».
 
Усхваляваны дацэнт і выдатны лінгвіст, які штодзённа размаўляў на «идиотском языке», пажадаў прадаўцу вывучыць мову краіны, у якой яна працуе, але пасля такога «дыялогу» вымушаны быў глытаць валідол.
Наступным разам (31 студзеня) удзельнікі гуртка збіраюцца адмыслова папрактыкаваць лексіку для наведвання крам. Падчас занятку пасля міні-лекцыі па тэме яны на некаторы час ператворацца ў пакупнікоў і прадаўцоў, а пасля прыменяць веды на практыцы ў слуцкіх крамах і запішуць свае ўражанні.
 
Зінаіда Цімошак, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип