Некаторыя называюць Моўчадзь беларускай Швейцарыяй. Калісьці гэта было габрэйскае мястэчка, а сёння проста вялікае сяло ў пойме ракі Маўчадкі, што на поўначы Баранавіцкага раёна, на самай мяжы з Гарадзеншчынай. Вакол Моўчадзі няма гор, як у Швейцарыі, але ёсць маляўнічыя лясныя ўзгоркі і бяскрайнія зялёныя лугавіны. Тэкст цалкам.