• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.04.2022 | Гісторыя Вандруем разам

Смаляны: ад Філона Кміты-Чарнабыльскага да замка «Белы Ковель»

У часы зацяжнога бескаралеўя ў Рэчы Паспалітай, якое прыйшлося на 1572 — 1574 гады, Аршанскае староства, размешчанае на мяжы з Маскоўскай дзяржавай, стала арэнай бурнай агентурнай дзейнасці, якую разгарнуў па даручэнню сенатараў Вялікага Княства Літоўскага аршанскі староста Філон Сямёнавіч Кміта-Чарнабыльскі, актыўны ўдзельнік Лівонскай вайны, піша planetabelarus.by.


Яго змястоўныя лісты з Оршы ў Вільню ўтрымліваюць інфармацыю аб памежных справах і дзяржаўна-палітычным жыцці Маскоўскай Русі. Калі іх чытаць уважліва, то можна ўбачыць адну цікавую акалічнасць. Так, у пасланні да віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Філон Кміта-Чарнабыльскі, паведамляючы аб візіце да яго адной уплывовай асобы, адзначае: «И был у мене в именечку моем Смольнянах». Не менш бянтэжыць і канчатак ліста: «Писан у Смольнянах, июня 16 дня, року 1574». Адразу паўстае пытанне: хіба Смаляны на той час не належалі Сангушкам?

116.jpg
Ян Матэйка. Стэфан Баторый пад Псковам. 1872 г. Каралеўскі замак у Варшаве

117.jpg
Філон Кміта-Чарнабыльскі на карціне Я. Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам»

Адказ на пытанне даюць звесткі з радаводу Сангушкаў: аказваецца, удава князя Рыгора Васільевіча, сына Васіля Міхайлавіча Сангушкавіча Ковельскага, узяла другі шлюб з аршанскім старостам Кмітам-Чарнабыльскім. Аднак пасля смерці княгіні Настассі адзіным уладаром Смалян застаўся яе сын Андрэй Рыгоравіч Сангушкавіч.

Аб тым, як выглядалі Смаляны ў часы праўлення князя Андрэя, мы можам скласці ўяўленне на падставе двух старажытных інвентароў канца XVI стагоддзя. Інвентар 1593 года паведамляе аб тым, што існаваў «двор Смольяньский (...) острогом обведенный», на якім размяшчаліся княскае жытло, гаспадарчыя пабудовы і студня. Знаходзіўся «двор» на беразе става і злучаўся з астатняй тэрыторыяй мастом на ланцугах. З інвентара 1594 года даведваемся аб тым, што пры Смалянскім ставе жылі 8 лебедзяў, якіх даглядалі мясцовыя жыхары Яська ды Дзямід.

118.jpg

Сыну князя Андрэя Сангушкавіча Ковельскага Сямёну наканавана было распачаць новую старонку ў гісторыі Смалян. Менавіта па яго загаду на беразе ракі Дзярноўкі быў пабудаваны мураваны замак «Белы Ковель» (або «Малы Ковель»), які ў свой час быў адным з самых буйных палацава-замкавых ансамбляў на Беларусі.

Чытаць па тэме: Смаляны: каралева Бона Сфорца і іншыя

119.jpg
Смаляны. Замак «Белы Ковель». Рэканструкцыя на 1638 г. Паўла Татарнікава

Белы Ковель. Смаляны. 360° 4К

Князь Сямён з маладых гадоў вызначаўся поспехамі ў рыцарскай справе, чым здолеў здабыць сабе вялікую славу. Апроч таго, яго цікавіла кар’ера дзяржаўнага дзеяча, у якой ён таксама дасягнуў значных вышынь. Пасля смерці бацькі апекунамі малалетняга князя Сямёна сталі славуты Леў Сапега і два яго браты. Пад кіраўніцтвам і пры падтрымцы гэтых годных мужоў князь Сямён рабіў свае першыя крокі на дзяржаўным точышчы. Яго кар’ера пачыналася з пасады аршанскага маршалка, а к 40 гадам ён ужо заняў пачэснае ў Вялікім Княстве сенатарскае крэсла віцебскага ваяводы. Першым у родзе Сангушкаў князь Сямён перайшоў ва ўніяцтва (пасля чаго стаў называцца Сямёнам-Самуілам) і прымусіў усіх сваіх падданых зрабіць тое ж. Чалавек адукаваны, ён любіў людзей навукі, сам бавіўся ўзорамі прыгожага пісьменства, сабраў вялікую бібліятэку, напісаў радавод Сангушкаў.

121.jpgВокладка і тытульны аркуш жалобнай прамовы на пахаванні Сямёна-Самуіла Сангушкі. Выдадзена ў езуіцкай друкарні ў Вільні ў 1639 г.

Як адзначае даследчык Расціслаў Баравы, будаўніцтва замка ў Смалянах князем Сямёнам-Самуілам можна аднесці прыкладна да другога дзесяцігоддзя XVII стагоддзя. Замак каштаваў немалых грошай, затое вызначаўся вялікай прыгажосцю і зручнасцю. Узведзены з буйной цэглы і невялікіх камянёў, пафарбаваны ў белы колер, ён размяшчаўся на прамавугольнай пляцоўцы, абведзенай штучным вадаёмам. Увесь комплекс меў замкнёны, набліжаны да квадрата план, утвораны палацавымі карпусамі. Інтэр’еры жылых памяшканняў былі ўпрыгожаны фрэскамі на рэлігійныя сюжэты ды белымі кафлянымі печамі з гербам «Пагоня».


122.jpg
 Юзаф Пешка. Руіны замка ў Смалянах. Акварэль мяжы XVIІI—ХІХ ст.

Доўгі час лічылася, што замак «Белы Ковель» зруйнавалі воі Пятра І у 1708 годзе пасля бойкі са шведскім войскам. Аднак знойдзеныя ў архівах гісторыкам Міхасём Ткачовым інвентары Смалян 1739 і 1742 гадоў сведчаць аб тым, што замкавыя ўмацаванні ў гэты час паспяхова працягвалі сваё існаванне. Калі і з якой прычыны замак напаткала разбурэнне, да сённяшняга дня невядома. Адбылося гэта, трэба думаць, ужо к канцу XVIІI стагоддзя. Мастак Юзаф Пешка, які вандраваў па Беларусі з пэндзлем і фарбамі на мяжы XVIІI і ХІХ стагоддзяў, на адной са сваіх акварэляў зафіксаваў ужо толькі «маляўнічыя руіны» замка ў Смалянах — аскалёпкі былой велічы і раскошы.


123.jpg Напалеон Орда. Смаляны. Акварэль 1877 г.

«Белы Ковель» пазней не аднаўляўся, а продаж яго на цэглу ў ХІХ стагоддзі амаль поўнасцю знішчыў гэтую шляхетную пабудову. Да нашых дзён збераглася толькі адзіная вежа, што ганарліва ўзвышаецца на маляўнічым пагорку, спакушаючы мясцовых жыхароў на складанне інтрыгуючых аповядаў пра мясцовую даўніну.

124.jpg

З артыкула Людмілы Хмяльніцкай «Смаляны (нарыс з гісторыі вёскі)». «Голас Радзімы», 1993 г., 18 лістапада.

Аўтар: Людміла Хмяльніцкая, фота: Cяргея Плыткевіча, з адкрытых крыніц, planetabelarus.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару

Навіны з будоўлі такія: брыгада ўжо разабрала дом, вывозіць смецце і пачынае разбор старога фундаменту. Знайшоўся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам...

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе
    Грамадства
    Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»
    Грамадства
    Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст
    Грамадства
    Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы
    Гісторыя
    Беларускі Патоп і «беларускі гетман»
    Грамадства
    У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі
    Грамадства
    Ці хочуць рускія вайны?
    Грамадства
    «Я разумела, што не толькі дапамагаю рукамі, але і расказваю пра беларусаў». Заснавальніца праекта «Sex Education» Аліна Бінада пра шлях да актывізму і валанцёрства ва Украіне
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Як апрацоўвалі жалеза на Беларусі ў VII стагоддзі да нашай эры?
    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Афіша

  • 18.05 — 17.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM