Эдуард Акулін з канцэртнай праграмай “Не магу жыць без крыл…” выступіў у спартыўна-аздараўляльным лагеры “Усмешка” на Лепельшчыне 18 чэрвеня.
Вось што аб канцэрце паведаміў сам паэт-бард: “ У летніку “Усмешка” сабраліся на адпачынак больш за сто дзяцей з усяго Лепельскага раёна. За тыдзень адпачынку яны паспелі добра пазнаёміцца і нават пасябраваць, таму канцэрт прайшоў весела і дынамічна. Асабліва інтэрактыўнай была заключная частка імпрэзы, у якой самыя смелыя “усмешкаўцы” прынялі ўдзел у паэтычным конкурсе. Было вельмі прыемна, што школьнікі здолелі назваць не толькі імёны вядомых беларускіх паэтаў, але і прачытаць на памяць вершы Коласа, Купалы і Багдановіча. Узнагародамі пераможцам сталі паштоўкі і кашулькі з лагатыпам кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Узнагародай мне як выступоўцу было запрашэнне наведаць “Усмешку” яшчэ раз падчас другой змены летніку”.
Канцэрт адбыўся ў межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Лепель, Лепельшчына