Сонца не ўзыдзе заўтра. Адмена мінскіх канцэртаў Ляпіса

28.03.2011

tarantino_lapis-07282

Гурт меў адыграць у сталічным клубе «Рэактар» 1 і 2 красавіка. Гэта ўжо трэцяя адмена выступленняў – першымі двума гарадамі былі Гомель і Магілёў.

Пры тэлефанаваннях прадстаўнікі клуба «Рэактар» прапануюць звяртацца па грошы за квіткі да арганізатараў канцэрту і сцвярджаюць, што прычыны адмены ім невядомыя. Квіткі на абодва канцэрты былі раскупленыя ў першыя дні продажу.