Сонечны снежань з Таццянай Беланогай

10 снежня у цудоўны сонечны дзень бард Таццяна Беланогая завітала  з творчым выступам да настаўнікаў і вучняў старэйшых класаў сярэдняй школы № 218 г. Мінска. Таццяна прывіталася са слухачамі, падзякавала за запрашэнне настаўнікаў, распавяла пра сябе, свой творчы шлях. Дзяўчатам і хлопцам было цікава слухаць і было бачна па вясёлай рэакцыі, што ўсе радыя святу – канцэрту!

IMG_0501    Спачатку выступу Таццяна прапанавала ў чаканні цудоўнага свята Каляд наладзіцца на чароўны лад і падпісаць паштоўку ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” па-беларуску. У паштоўцы напісаць самыя шчырыя пажаданні. Каму? Таму, каму выпадкова патрапіць вашая паштоўка! Хлопец Багуслаў дапамог Таццяне. Пакуль гучала песня “Метро”, усе ўдзельнікі сустрэчы (сярод якіх былі і настаўніцы) падпісвалі свае пасланні.

Потым кожнаму трапілася чыясці паштоўка з пажаданнем. Усе былі вельмі ўзрадаваныя аптымістычным пачаткам. Потым Таццяна IMG_0516задала пытанне, якому паэтычнаму зборніку спаўняецца сёлета 100 год?  Аўдыторыя маўчала. Настаўніца, спадарыня Іна, падказала, што ўчора (9 снежня) быў дзень нараджэння аўтара зборніка. Дзяўчынка па імені Эвеліна адказала правільна – Максім Багдановіч! І атрымала майку “Будзьма беларусамі!” у якасці падарунка. Потым Таццяна выканала песню на верш Максіма Багдановіча “Цёплы вечар”.

Наступны конкурс быў прысвечаны тэме Каляд, за правільны адказ пераможца Аляксей атрымаў зборнік з беларускай рок-музыкай.

Падчас выступу Таццяна распавяла пра свой новы альбом “Святло і цені”, які выйшаў дзякуючы кампаніі “Будзьма беларусамі!” і БМА-груп. Альбом прысвечаны сяброўцы Таццяны Вользе Рамановіч, якая заўмалася педагагічнай IMG_0488дзейнасцю, а таксама перакладала мемуары нашага славутага земляка Клеафаса Агінскага з французскай на беларускую, была ўдзельніцай шматлікіх канферэнцый, прысвечаных таленавітаму музыку. Вольга была добрым чалавекам, інтэлігентам, руплівіцай, размаўляла заўсёды па-беларуску, любіла сваіх вучняў і любіла людзей.

На сустрэчы Таццяна выканала песні з альбомаў “Дзьвюхкроп’е”, “Ніткі”, “Пабачыць свет”.

Напрыканцы сустрэчы настаўніца беларускай мовы Іна Яўгенаўна падзякавала Таццяну і звярнулася да прысутных з прыгожымі словамі-пажаданнямі не забывацца на сваю родную мову, ведаць яе і паважаць!