Алесь Тодараў на budzma.org расказвае аб тым, як правільна матываваць сябе да працы і пераадольваць уласную ляноту.
Усе мы рана ці позна сутыкаемся з такімі праблемамі, як нежаданне працаваць і адсутнасць хоць бы якой матывацыі. Тычыцца гэта не толькі тых, хто штодня ходзіць у офіс, але і тых, хто працуе на сябе. Згадайце, вам трэба рабіць нешта важнае, а вы заліпаеце ў смартфоне, адкладаючы тую справу на потым, якое, можа, ніколі і не наступіць. Я паспрабую даць колькі парадаў, якія дапамогуць пераадолець гэтыя заганы.
Як пачаць працаваць, калі не вельмі хочацца
Падзяліцеся сваімі планамі з іншымі
Самі сабе мы можам абяцаць залатыя горы і не моцна пераймацца, калі раптам замест «Пагляджу апошняе відэа і пачну працаваць» працягнем атрымліваць асалоду ад пацешных коцікаў яшчэ гадзіну. Кантроль збоку вельмі дысцыплінуе, бо як мінімум вы адчуваеце адказнасць і наўрад ці захочаце зганьбіцца перад калегам. Зрабіце прыборку
Навядзіце парадак у сябе на стале, гэта дапаможа сканцэнтравацца. Калі мы раскладаем рэчы на свае месцы, мозг настройваецца на структураваную працу. І прыборку можна лічыць своеасаблівай медытацыяй. Невялікая фізічная нагрузка дапаможа пазбавіцца ад лішніх думак.
Выкарыстоўвайце правіла 5 хвілін
Завядзіце таймер на 5 хвілін і пачніце выкананне ненавіснай задачы. Ні на што не адцягвайце сваю ўвагу. Гэты фокус дазволіць павысіць вашу прадуктыўнасць. Вы будзеце спрабаваць укласціся ў адведзены час і перастанеце зважаць на вонкавыя раздражняльнікі. А праз некалькі падыходаў увогуле перахочаце спыняцца выконваць заданні.
Разбівайце задачы на падзадачы
Нават прыемныя вялікія задачы здаюцца непасільнымі, не тое, што сумная руціна. Падзяліце задачу на часткі, каб ёй можна было даць рады прасцей. Коратка распішыце ўсе пункты і стаўце насупраць выкананага галачку ці выкрэслівайце, каб бачыць свой прагрэс.
Узнагароджвайце сябе
Хіба не хочацца скончыць працу як мага хутчэй, ведаючы, што вас чакае смачны торцік да кавы ці перапынак на цікавую кнігу? Прыдумайце сабе ўзнагароду, дзеля якой вы завершыце нават самае нецікавае ды руціннае заданне. Няхай гэта будзе не самы карысны прыз для вашай фігуры, але вы патрацілі шмат намаганняў, таму заслужылі яго на ўсе сто адсоткаў.
Спосабы для павышэння матывацыі
Мэты. Навошта ставіць перад сабой задачы, якія недасяжныя? Стаўце перад сабой больш рэальную мэту. У фінале, пасля яе дасягнення, вы пераканаецеся, што ідзеце ў правільным кірунку.
Чытайце таксама: Як перастаць мроіць і пачаць планаваць?
Памылкі. Змяніце свае адносіны да іх. Магчыма, мы часам не ўсведамляем, што робячы памылкі, вучымся нечаму новаму. Але гэта так. Напрыклад, вы нешта запланавалі, а нічога не спрацавала. Значыць, плануем па-іншаму. Магчыма, гэта адбылося не па вашай віне.
Стратэгія. Незадаволеныя сваімі вынікамі? Значыць, варта задумацца, што вы робіце не так. Магчыма, вы выбралі не той спосаб, ці вам не хапае ведаў і ўменняў у пэўных пытаннях.
Новыя магчымасці. Часам мы самі сябе надта пераацэньваем. У такім разе недастаткова проста змяніць свае паводзіны ці стратэгію. Цалкам лагічна, што найперш варта проста змяніць мэту.
Спосабы перамагчы ляноту
Займайцеся спортам «Чым менш энергіі ў арганізме — тым больш мозг яе вылучае». Прама цяпер кіньце ўсё і выйдзіце на прабежку ці на шпацыр. У ідэале варта рабіць гэта ў самым пачатку дня.
Правільна адпачывайце Калі вы не дастаткова адновіцеся за дзень — вашаму энтузіязму наўрад ці можна будзе пазайздросціць. Галоўнае не пераблытайце ляноту і адпачынак. Правільна размяркоўвайце час на працу і адпачынак.
Зрабіце задачу звычкай
Калі вам лянота ўставаць па раніцах — зрабіце гэта звычкай. Гэта — адзін са шматлікіх прыкладаў. «Лепшы спосаб перамагчы ворага — зрабіць яго сваім сябрам».
Змяніце асяроддзе
Каб дамагацца хоць бы якога поспеху па жыцці, варта мець зносіны з паспяховымі і энергічнымі людзьмі. Ужо сам факт такіх зносінаў будзе стымуляваць вас да жадання скараць новыя вяршыні на жыццёвым шляху. Можна не верыць, але нашае асяроддзе вельмі ўплывае на жыццё. Гэта аксіёма, таму варта яе прытрымлівацца.
Поспехаў!
Алесь Тодараў, budzma.org