• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.01.2022 | Грамадства

Як перастаць мроіць і пачаць планаваць?

Алесь Тодараў на budzma.org разважае аб тым, як нарэшце пазбавіцца ад летуценняў ды стаць эфектыўным практыкам.


Планирование целей.png

Чым мара адрозніваецца ад планавання? Мара не прадугледжвае дзеянняў. Гэта проста «жадаю» без уліку магчымых пабочных эфектаў і наступстваў.

Але як толькі летуценнік сутыкаецца са складанасцямі, першапачатковыя планы ўжо не здаюцца яму нечым прывабным. Мары заканчваюцца расчараваннем.

Каб перайсці ад летуценняў да канструктыўных дзеянняў неабходна выканаць наступнае даволі простае і разам з тым вельмі складанае практыкаванне.

Трэба ўзяць аркуш паперы і напісаць на ім тры пазіцыі:

— Дакладную мэту, да якой хочаш прыйсці праз год.

— Што ты атрымаеш пасля рэалізацыі гэтай мэты, што будзеш адчуваць, што з табой адбудзецца.

— На што табе давядзецца пайсці для дасягнення мэты, чым ахвяраваць — часам, сіламі, грашыма, адносінамі.

Пасля трэба распісаць пакрокавы план, каб зразумець, ці рэальны ўстаноўлены тэрмін. У працэсе руху па плане, набліжай або аддаляй устаноўленыя тэрміны.

Калі прасоўванне па плане ідзе занадта лёгка — варта наблізіць дату. Калі занадта складана — аддаліць яе, каб наогул не страціць цікавасць і не кінуць усё.

Стаўце перад сабой толькі выразныя мэты

Часцяком мы не маем выразнага вобразу мэты. Замест яго — толькі расплывістыя ідэі накшталт стаць «лепшым», «паспяховым», «зграбным і прыгажэйшым». Або зусім смутныя і не вельмі рэалістычныя фантазіі: выходжу прыгожы і шыкоўна апрануты з дарагога аўтамабіля, а ўсе вакол паміраюць ад зайздрасці і захаплення.

Калі мы не ведаем, да чаго канкрэтна імкнемся, і не можам адэкватна ацаніць свае магчымасці, нам не хопіць матывацыі, і прыйсці да поспеху будзе цяжка.

Визуализация целей.jpg

Вельмі важна мець выразную мэту і яркую карцінку ў галаве, ілюстрацыю да гэтай мэты. «Я хачу ведаць англійскую на ўзроўні proficiency, каб атрымаць працу за мяжой» — гучыць вельмі добра, але не надта натхняльна. А вось выява, як вы ідзеце з кубкам кавы па галоўным офісе Google і вітаецеся з калегамі, матывуе куды лепш.

Даследаванні паказваюць, што візуалізацыя мэты дапамагае яе дасягнуць. І яшчэ — чым лягчэй уявіць сабе жаданае, тым больш шанцаў не страціць матывацыю.

Вырашыце, кім вы хочаце быць

Выканайце яшчэ адно простае практыкаванне.

З дапамогай трох прыметнікаў апішыце, якім чалавекам вы хочаце быць. Магчыма, з часам вобраз будзе мяняцца, але сам факт яго наяўнасці вельмі важны: абраныя якасці паслужаць вам каштоўнасным арыенцірам і асновай для далейшых рашэнняў і ўчынкаў.

Быць можа, нейкія якасці будуць актуальныя толькі кароткі час, для канкрэтнай задачы ці мэты. Іншыя застануцца з вамі надоўга. Гэта ўжо вырашаць толькі вам. Дарэчы, прыметнікі неабавязкова павінны быць сур’ёзнымі. Магчыма, вы перажылі няпростыя часы, дык падніміце сабе настрой.

Падумайце, якім вы хочаце быць: пазітыўным, смелым, добрым, умелым, моцным, матываваным, спакойным, аптымістычным, мудрым, мяккім, шчырым, спачуваючым, адкрытым, эфектыўным, прыязным, актыўным, энергічным, цярплівым, шчаслівым, шчодрым, дысцыплінаваным, адказным, клапатлівым.

Дзейнічайце так, нібыта вы ўжо чалавек, якім бы вы хацелі стаць, і ў канчатковым выніку вы ім станеце.

Будзьце самі сабе маяком і арыенцірам!

Кожны дзень рабіце крок да поспеху

motivatsiya-menyaetsya-s-vozrastom.jpg

Завядзіце сабе за правіла — кожны дзень рабіць хаця б адзін крок, які будзе набліжаць вас да поспеху. Няхай гэта будзе справа на 5 хвілін, але не давайце сабе спуску. Нават калі гэта выходны і вам вельмі лянота — устаньце і зрабіце хаця б што-небудзь.

Нямецкі пісьменнік і мысляр Эрнст Юнгер у сваіх дзённіках пісаў:

«Калі класці па некалькі цаглін у дзень, то гадоў праз шэсцьдзесят-восемдзесят можна жыць у палацы»

І ён мае рацыю!

Мяркуйце самі: у годзе 365 дзён, калі кожны дзень рабіць хаця б па адным кроку, то гэта будзе 365 крокаў. Канешне ж, такі падыход няхай нават і павольна, але ўсё ж будзе набліжаць вас да мэты.

Не кіем, дык палкаю — як раней казалі на нашых землях.

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару

Навіны з будоўлі такія: брыгада ўжо разабрала дом, вывозіць смецце і пачынае разбор старога фундаменту. Знайшоўся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам...

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе
    Грамадства
    Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»
    Грамадства
    Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст
    Грамадства
    Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы
    Гісторыя
    Беларускі Патоп і «беларускі гетман»
    Грамадства
    У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі
    Грамадства
    Ці хочуць рускія вайны?
    Грамадства
    «Я разумела, што не толькі дапамагаю рукамі, але і расказваю пра беларусаў». Заснавальніца праекта «Sex Education» Аліна Бінада пра шлях да актывізму і валанцёрства ва Украіне
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Як апрацоўвалі жалеза на Беларусі ў VII стагоддзі да нашай эры?
    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Афіша

  • 18.05 — 17.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM