Сталічны Тэатр лялек анансаваў прэм’еру. Хутка ў афішы з’явіцца новы спектакль «ХУТАР», які стане вобразным пераасэнсаваннем знакамітай аповесці Васіля Быкава «Знак бяды».
Над спектаклем працуе добра вядомая творчая каманда: рэжысёр Яўген Карняг, мастак Таццяна Нерсісян і кампазітар Кацярына Аверкава.
«У цэнтры сюжэта — гісторыя простых людзей, якія змагаюцца за тое, каб выжыць, і робяць складаны маральны выбар на мяжы жыцця і смерці. Іх хутар становіцца адзіным маўклівым сведкай невыносных выпрабаванняў ды знакам нязломнасці чалавечага духу. 16+», — напісана ў сацсетках тэатра.
Дакладныя даты прэм’еры з’явяцца ў чэрвеньскай афішы.