• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.03.2017 | Грамадства

«Справа 26-ці» – новая хваля палітычнага пераследу: заява Згуртавання «Бацькаўшчына» і Саюза беларускіх пісьменнікаў

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Саюз беларускіх пісьменнікаў пратэстуюць супраць палітычнага пераследу грамадскіх актывістаў.

turma_reshetka_712

Пасля перыяду ўяўнай лібералізацыі і пачатку доўгачаканага дыялогу з дэмакратычнымі краінамі беларуская ўлада зноў пачала прымяняць гвалт у адносінах да мірных дэманстрантаў, грамадскіх актывістаў, дзеячаў культуры, практыкаваць арышты і збіццё ўдзельнікаў негвалтоўнага супраціву.

Сістэмны эканамічны крызіс, у якім сёння знаходзіцца Беларусь, а таксама шэраг непапулярных заканадаўчых захадаў з боку дзяржавы, самы спрэчны з якіх – Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», спарадзілі грамадскае напружанне, вынікам якога сталіся лютаўскія і сакавіцкія масавыя мірныя акцыі па ўсёй краіне.

Адказам з боку дзяржавы на такую рэакцыю грамадства, гарантаваную Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, сталі каля тысячы затрыманых, сотні асуджаных паводле адміністратыўных артыкулаў – у асноўным актывісты недзяржаўных грамадскіх арганізацый і журналісты.

Нечуваныя па сваіх маштабах і жорсткасці рэпрэсіі займелі працяг у фабрыкаванні крымінальнай справы па артыкуле “Арганізацыя масавых беспарадкаў” (КК РБ, арт. 293, ч.3) у дачыненні да 26 грамадзянаў, сярод якіх апынуліся палітыкі, грамадскія актывісты, распаўсюднікі беларускай кнігі, а таксама шараговыя грамадзяне. Усе яны былі затрыманыя прэвентыўна і не мелі ніякага дачынення да арганізацыі і правядзення ні папярэдніх акцый пратэсту, ні святкавання Дня Волі, што ладзілася 25 сакавіка.

Затрыманні па справе 26-ці праводзіліся гвалтоўна і нагадвалі выкраданні людзей невядомымі асобамі ў цывільным. Сваякі і адвакаты некалькі сутак не мелі інфармацыі пра месцазнаходжанне зняволеных, іх стан здароўя і прычыны арышту. Цяпер 26 затрыманым інкрымінуецца падрыхтоўка і навучанне асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, за што ім пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення. Перакананыя, што ўзбуджаная адносна іх крымінальная справа носіць выключна палітычны характар, з’яўляецца бяздоказнай і мае адзіную мэту – запалохаць грамадства і адцягнуць увагу ад сацыяльна-эканамічных праблем у краіне.

МГА “Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»” і грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” выказваюць абурэнне хваляй палітычных рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці.

Патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі, неадкладна вызваліць усіх зняволеных і зняць несправядлівыя абвінавачанні, а таксама прыцягнуць да адказнасці тых службовых асобаў, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян.

Заклікаем беларускае грамадства ў краіне і за яе межамі да праяўлення салідарнасці з затрыманымі і іх сем’ямі.

Заклікаем міжнародную грамадзянскую супольнасць і кіруючыя органы дэмакратычных краін свету рашуча адрэагаваць на рэпрэсіі супраць грамадзянаў Беларусі і запатрабаваць ад беларускага кіраўніцтва забеспячэння правоў чалавека і выканання нормаў законнасці.

Выказванне грамадзянскай пазіцыі і патрыятызм не з’яўляюцца злачынствам.

Мінск, 28 сакавіка 2017 г.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип