Распачатая справа па абскарджанні папярэджання Мінюста да Саюза беларускіх пісьменнікаў

Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь узбуджана грамадзянская справа па скарзе Грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» на пісьмовае папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.


e34de61f8fe4aa247ba18bbe270bee1d.jpg

7 верасня адбылося апытанне бакоў дзеля падрыхтоўкі справы да судовага разбіральніцтва. Па выніках апытання судовае паседжанне прызначана на 24 верасня.

Нагадаем, што 24 жніўня у Вярхоўным судзе адбылося апытанне па пазове Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Прадстаўнікамі арганізацыі раней былі пададзеныя дакументы на абскарджванне аднаго з папярэджанняў Міністэрства юстыцыі.


lit-bel.org