Здараецца, што мабільная сувязь адсутнічае, а інтэрнэту няма. «Будзьма!» падрыхтавала падборку аплікацый для камунікацыі без інтэрнэту, якія будуць карысныя не толькі ў гарадскіх умовах, але і на летніх паходах ці ў падарожжах.
Аплікацыя Briar дазваляе адпраўляць тэкставыя паведамленні ў выпадку адсутнасці інтэрнэту. Цэнтралізаваны сервер адсутнічае, таму паведамленні сінхранізуюцца праз мабільныя тэлефоны праз Bluetooth або WiFi-злучэнне. Гэтаксама вы можаце ствараць не толькі перапіскі, але чаты. Аплікацыя дбае пра канфідэнцыйнасць і ў выпадках падлучэння да сеціва выкарыстоўвае Tor.
Аплікацыя з даволі шырокім функцыяналам. Яна скануе прастору вакол для выяўлення прыладаў і паказвае, з якімі з іх можна камунікаваць. Тэлефоны злучаюцца па сродках тэхналогіі WiFi Direct, усе дадзеныя шыфруюцца. Аплікацыя можа ахопліваць да 100 метраў і, пры наяўнасці значнай колькасці прыладаў, забяспечваць хуткасць да 250 МБіт/с. У адрозненне ад многіх падобных аплікацый, Signal Offline Messenger дазваляе перасылаць не толькі тэкставыя паведамленні, але і выявы ды відэа, калі трэба ладзіць стрым.
Вельмі цікавая аплікацыя, якая працуе як рацыя. Выкарыстоўвае Bluetooth і WiFi для злучэння. Працуе ў прамежку да 100 метраў, а таксама дазваляе ажыццяўляць групавую сувязь. Цікавай адметнасцю з’яўляецца камунікацыя ў фонавым рэжыме, то бок вы можаце карыстацца іншымі прыладамі або ўвогуле выключыць тэлефон, пакласці яго ў кішэню і размаўляць.
Яшчэ адной аплікацыяй, якая працуе як рацыя, з’яўляецца Two Way: Walkie Talkie. Для карыстання трэба наладзіць канал, якім можна падзяліцца з сябрамі, і камунікаваць з вялікай колькасцю асобаў. Дадзеная аплікацыя не выкарыстоўвае шыфраванне і не з’яўляецца канфідэнцыйнай (да вашага канала выпадкова ці наўмысна можа падлучыцца чужы чалавек), але дае дадатковыя магчымасці для камунікацыі.
Увогуле дадзеная аплікацыя пазіцыянуецца як відэа- і радыёнянька, але мае дастаткова шырокі функцыянал, які можа працаваць без інтэрнэту, ды злучае прылады праз тэхналогію WiFi Direct. Аплікацыя перарабляе адзін з тэлефонаў у камеру, а другі — у прымач і пульт кіравання: можна не толькі назіраць дыстанцыйна, але кіраваць функцыямі камеры, рабіць і дзяліцца запісамі, адсочваць узровень батарэі і інш.
Яшчэ адна аналагічная аплікацыя з шырокімі магчымасцямі. Тэлефоны гэтаксама выкарыстоўваюць WiFi і могуць працаваць без інтэрнэту, але таксама забяспечваюць магчымасць глабальнага доступу. Аплікацыя падтрымлівае відэачат, дазваляе запіс відэа, якое можна загружаць на Dropbox ці інш.
Кірыл Стаселька, budzma.org
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!