«Цэнтр Беларускай Салідарнасці» 8 кастрычніка абвесціў збор сродкаў на працу школкі для беларускіх дзетак у Варшаве. 11 кастрычніка ЦБС паведаміў, што патрэбныя сродкі былі сабраныя за адзін дзень.
Зараз там навучаецца 60 дзяцей, працуюць 8 выкладчыкаў на валанцёрскіх асновах. У школцы дзеці вывучаюць беларускую, польскую, англійскую мовы, займаюцца музыкай і вучацца маляваць. Сабраныя сродкі пойдуць на частковую аплату працы выкладчыкаў, а таксама на пакупку адукацыйных матэрыялаў.
«Цэнтр Беларускай Салідарнасці» выказвае падзяку кожнаму, хто зрабіў свой унёсак, каб беларускія дзеткі хутчэй адаптаваліся да жыцця ў іншай краіне.