Сталі вядомыя падрабязнасці звальненняў у Нацыянальным мастацкім музеі

У Нацыянальным мастацкім музеі з мінулага тыдня пачаліся звальненні супрацоўнікаў. Паводле інфармацыі з розных крыніц, атрымалася пацвердзіць, што на гэты момант з музея звальняюць 11 чалавек. Звальненне яшчэ адной супрацоўніцы абмяркоўваецца, — піша Reform.by.


Нацыянальны_мастацкі_музэй_Рэспублікі_Беларусь.jpg

На дадзены момант пацвердзілі звальненні: загадчыцы рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Святланы Шукан, загадчыцы выставачнага аддзела музея Яўгеніі Сабалеўскай, загадчыцы аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стагоддзяў Кацярыны Ізафатавай, рэстаўратараў Святланы Дзікуць і Аляксандра Лагуцеля гендырэктара па пытаннях рэстаўрацыі Сяргея Вечара. Іх заявы па згодзе бакоў былі падпісаныя 23 снежня.

Нагодай для чыстак стаў фотаздымак салідарнасці часткі калектыву музея, зроблены ў 2020 годзе. На ёй — музейныя спецыялісты стаяць на прыступках Нацыянальнага мастацкага музея з плакатамі супраць гвалту і кветкамі. 17 снежня «выкрывальны» здымак быў размешчаны ў прапагандысцкім тэлеграм-канале КрысолOFF — а далей была атака на супрацоўнікаў музея.

У прыватнасці, сталі абліваць брудам кіраўніка аддзела беларускага мастацтва ХХ — ХХI стагоддзяў, мастацтвазнаўцу, куратарку Кацярыну Ізафатаву, абвінаваціўшы яе ў карупцыі. Потым прайшліся па намесніках дырэктара установы, дасведчаных спецыялістах — Святлане Анейка і па Сяргею Вечары. Быў разадзьмуты вялікі скандал, у выніку якога з музея сталі звальняць людзей, знойдзеных на здымку.

Паводле меркавання аўтараў канала, карупцыя супрацоўнікаў музея заключалася ў тым, што ў 2021 годзе музей набыў у мастака Уладзіміра Царыкавіча, мужа мастацтвазнаўцы Кацярыны Ізафатавай, якая таксама фарміруе калекцыю музея, карціну «Крык» (2020).

Прапагандыстам не спадабалася ні сама карціна, ні сума, якую за яе заплацілі — 10875 беларускіх рублёў. Пры гэтым аўтары праўладнага канала зусім не згадалі той факт, што набыццё любога твора мастацтва ў калекцыю музея здзяйсняецца праз экспертызу дзвюх камісій — у Беларусім саюзе мастакоў, і ў Міністэрстве культуры. Таксама існуюць пэўныя каэфіцыенты расцэнак, сыходзячы з якіх вызначаецца кошт карціны.

Як вынік, Нацыянальны мастацкі, у якога доўгі час атрымлівалася захоўваць свой кадравы склад, зараз губляе дасведчаных спецыялістаў, якія прапрацавалі ва ўстанове доўгі час і «трымалі» яго прафесійны ўзровень.

Ёсць меркаванне, што колькасць звольненых можа павялічыцца.