Яшчэ з апошніх тыдняў лістапада мінчане і госці сталіцы дзясяткамі тысяч пачалі прыязджаць на цудоўна пабудаваны і ўпрыгожаны «Вакзал» «старажытнага каляднага Мінска», каб «прагуляцца» па казачна прыгожых і ўтульных «гарадскіх вулачках» і крыху пазнаёміцца з самымі разнастайнымі жыхарамі і насельнікамі. Штогод кіраўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Dana Mall» не шкадуе сродкаў і крэатыву на стварэнне «бадай», самых неверагодных у сваім маштабе калядных дэкарацый і цудоўных навагодніх упрыгожанняў, — піша «Звязда».
Прайсціся па вулачках «аўстрыйска-беларускага каляднага горада» вельмі складана з-за натоўпу «турыстаў», якія хочуць зрабіць сваю бясплатную фотасесію ў бліскучым асяроддзі побач з мінскай пякарняй і кавярняй, вартаўніком — ці крамай ёлачных цацак, дзе кожная назва абазначана на роднай мове.
Дзеці тут могуць пазнаёміцца са шматлікімі цацачнымі гадаванцамі і ўбачыць мініяцюрны калядны гарадок за вітрынай крамы.
Адным словам, кожны дарослы ці маленькі наведвальнік, не пакідаючы сцен гандлёва-забаўляльнага цэнтру, можа абсалютна бясплатна на паўгадзіны «апынуцца» у старым калядным Мінску і адначасова пабываць у тыповым старажытным аўстрыйскім гарадку на свята Калядаў.
Аляксей Сталяроў, фота аўтара