• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.11.2009 | Адукацыя

Стартуе Моладзевая Акцыя Мультымэдыяў

hardziejcyk2

З дапамогай рэсурсу МАМ mammedia.org кожны ахвочы можа зьвярстаць уласную газэту проста ў сеціве, а пасьля раздрукаваць на любым прынтары. Рэсурс дазваляе ствараць цэлыя рэдакцыі, камунікаваць зарэгістраваным карыстальнікам унутры сайту. МАМ — міжнародны адукацыйны праект фонду “Новыя мэдыі”, які прадугледжвае ня толькі он-лайн працу, але таксама журналісцкія трнэнінгі жыўцом. Разьлічаны найперш на старэйшых школьнікаў і студэнтаў. Карэспандэнтка сайту “Будзьма разам!” Вэраніка Янкоўская гутарыць з кіраўніком праектаў МАМ у Беларусі і Ўкраіне Вольгай Гардзейчык-Мазярскай:

В.Г.: Ідэя стварэньня адукацыйнай інтэрнет-пляцоўцы для юнакоў, якія цікавяцца журналістыкай і хацелі б мець уласныя выданьні, а таксама маглі б вучыцца ў прафэсіяналаў, узнікла год таму ў Польшчы, у сяброўскім коле некалькіх журналістаў. Польскі праект для маладых журналістаў-аматараў МАМ (Моладзевая Акцыя Мультымэдыяў) стаўся адразу вельмі папулярным – заўважце, там у назве сайту схаваны добры калямбур: “мам” па польcку азначае “маю”. Mam media – маю мэдыя, то бок у мяне ёсьць СМІ, СМІ належаць мне. Абагульняючы, гэта і ёсьць ідэя праекту — навучыць людзей чытаць і разумець прачытанае ў прэсе праз практыку, праз навуку стварэньня ўласнае прэсы. Падказаць, як можна пры дапамозе СМІ (а ў 21 стагодзьдзі гэта перадусім электроныя СМІ, ці тое, што мы называем мультымэдыямі) уплываць на атачэньне, зьмяняць яго, даводзіць іншым свае думкі і перакананьні, а таксама вучыцца фармуляваць свае думкі, сваю пазіцыю. Бо гэта ж ня так проста, як здаецца, і карыстальнікі блогаў, думаю, ужо ў гэтым пераканаліся: пішучы нецікава, банальна, чалавек па-першае, не прыцягвае ўвагу чытачоў, а па-другое – не заўжды мае мажлівасьць навучыцца рабіць гэта лепей. Ёсьць яшчэ адзін момант: у нас у школах, у адрозьненьні ад школаў, напрыклад, канадзкіх, моладзь пакуль зусім ня вучаць мастацтву прыэзэнтацыі . А вядома: мала мець сваё меркаваньне – трэба ўмець яго прадставіць, абгрунтаваць і абараніць. Ну і натуральна, пажадана мець пры гэтым добра разьвітае пачуцьцё мовы і аўтацэнзуры – гэткія ўнутраныя нажніцы, якія не дазволяць казаць банальнасьці.

Як гэтаму навучыць? Мы прапануем — праз “гульню” у рэдактарства, у стварэньне газэты як “слоўнага” і да таго ж супольнага, каманднага прадукту, так, каб ён быў цікавым многім! Бяру слова “гульня” у двухкосьсе, таму што на нашым сайце можна стварыць рэдакцыю і выдаваць газэту цалкам усур’ёз. Нават дасьведчаныя журналісты-газэтчыкі, калі бачаць нашыя макеты і мажлівасьці працы ўнутры кожнай паасобнай рэдакцыі, захапляюцца й кажуць: нам бы так, у нашай рэдакцыі…

— Чаму праект МАМ міжнародны?

В.Г.: Ідэя ўзьнікла ў Польшчы, але рэалізацыя яе адбываецца паралельна ў трох краінах: у Беларусі, ва Ўкраіне і ў Польшчы. Нават сайт называецца аднолькава, толькі з рознымі дамэнамі. Канешне, мы імкнемся абапірацца на спэцыфіку краіны, і статут старонкі, тэсты, якія мусіць прайсьці кожны будучы галоўны рэдактар, і прыклады – усё грунтуецца на беларускім заканадаўстве і рэаліях. Безумоўна, ствараць свае рэдакцыі і выданьні можа ў нас і расейскамоўная грамада, але для нас вельмі важна падтымаць прэстыж беларускай мовы, заахвоціць моладзь да яе ўжываньня — а гэта найлепш спрацоўвае праз навінкі на рынку. Узгадайце хаця б рэкляму “Галіна Бланка” ці “Самсунг”…

— Ці плянуеце прэзентацыю ў Беларусі?

В.Г.: Вялікай прэзэнтацыі не плянуем. Гэта адукацыйны праект, а не грамадзкая пляцоўка пра ўсё і для ўсіх. Але аўтары і нашыя праграмісты (а гэта адна зь вядучых польскіх кампаніяў па мультымэдыях) імкнуся пры ўсёй тэхнічнай “наварочнасьці” парталу зрабіць яго максымальна простым у абслузе, каб кожны, хто туды патрапіць, лёгка знайшоў тое, што яго цікавіць. Паспрабую каротка акрэсьліць нашую адукацыйную прапанову: — гэта перадусім прафэсійныя макеты газэты, дзе аўтарам застаецца толькі ўставіць (а дакладней перацягнуць мышкай) тэкст у абраны макет – і старонка гатова. Назва артыкулу трапляе ў рубрыку “назва”, фота – у фота, а тэкст аўтаматычна ўкладаецца ў калёнкі. І рэдактар тады можа толькі націснуць “публікаваць” – калі ягоная газэта мае застацца ў электроннай вэрсіі, альбо “друкаваць” – калі ў папяровай. Кожны, хто меў ужо дачыненьне зь вярстаньнем газэты, зразумее, якая гэта палёгка!

Але гэта ня ўсё. Кожная рэдакцыя мае сыстэму ўнутранай карэспандэнцыі, гэткі ўнутраны мэйл, па якім можна ладзіць нарады, абмяркоўваць тэмы, тэксты – і гэта значыць, што фактычна рэдакцыю могуць складаць людзі з розных гарадоў ці нават краінаў. Для газэтаў, якія будуць паўставаць на нашым партале, мы нават прыдумалі адмысловае слова – мультыма. Бо гэта больш чым газэта, і больш чым электронная газэта. Гэта прыклад мульмэдыі, не абмежаваны ні часам, ні прасторай. На старонках мультымы можна мантаваць і зьмяшчаць гук і відэа, да кожнай мультымы прымацаваны форум, каб мець сувязь з чытачамі.

— Вы называеце партал адукацыйным.

В.Г.: — Плянуем жывыя адукацыйныя трэнінгі для актыўных удзельнікаў праекта МАМ, іх будуць праводзіць найбольш кампетэнтныя беларускія журналісты. Мы вельмі разьлічваем, між іншым, на плённае супрацоўніцтва з Беларускай Асацыяцыяй Журналістаў. Прадугледжваем і больш шырокія мастэр-клясы, з украінцамі і палякамі. Нам ёсьць чаму адным ў адных павучыцца.

Акрамя гэтага, на сайце працуе “санітар слова” —  рэдактар зь вялікай “Р”, які он-лайн будзе рэдагаваць і камэнтаваць тэксты найбольш адважных аўтараў (вядома, ня кожны пачатковец адэкватна рэагуе на крытыку, але мы хочам вучыць і гэтаму…). Ствараем і школку он-лайн журналістыкі: лекцыі, заданьні, тэсты, а напрыканцы года – сэртыфікат і прыз. Увогуле, ведаючы, што моладзь цяжка заахвоціць рабіць нешта працяглы час, мы рыхтуем розныя конкурсы – натуральна ж, з узнагародамі – за лепшы рэпартаж, інтэрв’ю, фота… Што датычыць фота і відэаматэрыялаў, дарэчы, то, як я ўжо казала, на нашым партале можна ня толькі завесіць мульты-дадаткі да тэкстаў, але і іх змантаваць. Ну і, канешне ж, мяркуем праводзіць трэнінгі па відэа- і фотапрацах у кантэксьце прэсы.

— Якія конкурсы плянуюцца на пачатку?

В.Г.: Зь першага дня працы парталу, 16 лістапада, і цягам месяца мы будзем абіраць тры лепшыя рэдакцыі, якія найбольш адпавядаюць у зьмесьце газэце свайму крэда – таму кожнага, хто стварае рэдакцыю, просім на першай старонцы зьмясьціць крэда ці нешта накшталт дэвізу. Гэта ня самая простая прапанова, як на пачатак, праўда? Але мы не шукаем лёгкіх шляхоў), а калі сур’ёзна – то хочацца ад самага пачатку працы ў Беларусі зьвярнуць увагу на самае істотнае для нас: на зьмест газэты, на яе ідэю, пасыл. Крэда ж, ці дэвіз – гэта модная кароткая форма, у якой (у ідэале) хаваецца глыбокі сэнс. Такім чынам, запрашаю да ўдзелу як у конкурсах, так і ў самім праекце mammedia.org.

На фота — Вольга Гардзейчык-Мазярская

***

Ад рэдакцыі — рэсурсам  mammedia.org ужо можна карыстацца, але відавочна пэўныя рубрыкі яшчэ будуць дапрацоўвацца.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія

Беларусы ва Украіне запусцілі сайт для ўкраінцаў. Анлайн-праект называецца «Твій сусід». Асноўная тэматыка — што ж...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

20 сакавіка нечакана памёр пісьменнік Анатоль Казлоў, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Пра гэта паведаміў Віктар...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    Грамадства
    Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў
    Грамадства Літаратура
    Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства
    Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile
    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип