“Стары Ольса!” едзе ў гастрольны тур па Беларусі

10.04.2009 Музыка

staryolsa

Гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” распачынае агульнабеларускае турне па Беларусі ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма!”.

У першыя месяцы сваёй канцэртовай дзейнасці гурт плануе наведаць з канцэртамі Гомель, Гродна, Брэст, Оршу і Магілёў. У Воршы і Магілёве “Стары Ольса” выступіць упершыню.

18 красавіка “Стары Ольса” выступіць у Воршы, у Доме культуры “Легмаш”. Пачатак а 17:00. Замова квіткоў і даведкі па тэлефонах: 3239846; 7121111.

19 красавіка выступ гурту ў Магілёве, у клубе “Куба” (былы гатэль “Днепр”). Пачатак а 18:00. Замова квіткоў: 6278579.

Пра далейшыя канцэрты “Старога Ольсы” можна даведацца пазней на сайце www.budzma.org

Тэгі: , ,