Рэжым работы музею — з 10 гадзін да 18 гадзін, касы будуць працаваць да 17 гадзін. Выходны дзень — панядзелак.
Кошт квітка для дарослых — 5 рублёў, для пенсіянераў і студэнтаў — 4 рублі, школьнікі заплоцяць 3 рублі. Сямейныя квіткі танней — школьнікам — 2 рублі, дарослым — 5 рублі. Сямейная экскурсія па экспазіцыі каштуе 15 рублёў. Бясплатна ў музей можна патрапіць дашкольнікам, дзецям-сіратам, інвалідам, ветэранам ВАВ. У кошт квітка уваходзіць наведванне новай экспазіцыі і назіральнай пляцоўкі.
Па папярэднім запісе можна будзе наведаць майстар-клас па стварэнню гравюры адмысловым станком. Каштуе гэтая атракцыя 50 рублёў з групы ў 10 чалавек і дадатковая аплата ўваходных квіткоў.